Навасёлкаўскі 2-гі сельсавет
Выгляд
Навасёлкаўскі 2-гі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пастаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі 2 |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 2 снежня 1959 |
Навасё́лкаўскі 2-гі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі 2.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. Пасля скасавання Гадуцішскага раёна 25 лістапада 1940 года і далучэння да Пастаўскага раёна, у сувязі з існаваннем у Пастаўскім раёне іншага Навасёлкаўскага сельсавета, атрымаў назву Навасёлкаўскі 2-гі сельсавет, а цэнтр — назву Навасёлкі 2. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Камайскага сельсавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.