Мулярскі сельсавет (Пастаўскі раён)
Мулярскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пастаўскі раён |
Уключаў | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Муляры |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 чэрвеня 1988 |
Му́лярскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Муляры.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Оцкавіцкі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Оцкавічы. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старчунскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Оцкавіцкага сельсавета 31 населены пункт[2]. 22 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Муляры, сельсавет перайменаваны ў Мулярскі. 20 чэрвеня 1988 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: вёскі Багдзюны, Варкацішкі, Гадуцішкі, Гражулі, Гэйбавічы, Ёцішкі, Жукішкі, Крукі II, Мантагалішкі, Мільконты, Мірклішкі, Муляры, Мунцавічы, Новагадуцішкі, Оцкавічы, Пустошка, Сакуны, Старчуны, Цалінова, Цябуты, Чарняты, Чычэлі, Юзафінова, Янкішкі, Янковічы і чыгуначны раз’езд Камайка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 58. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.