Грын-парк
Выгляд
| Грын-парк | |
|---|---|
| англ. Green Park | |
Кляновая алея ў Грын-парку | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | Гарадскі парк |
| Плошча | 47 акраў га |
| Афіцыйны сайт | |
| Размяшчэнне | |
| 51°30′15″ пн. ш. 0°08′37″ з. д.HGЯO | |
Грын-парк


Грын-парк (Green Park) — адзін з каралеўскіх паркаў Вэстмінстэра, які ўяўляе сабой свайго роду перамычку паміж Гайд-паркам (на паўночным ўсходзе) і Сент-Джэймскім паркам (на ўсходзе). Паўднёвую мяжу Грын-парку пазначае вуліца Мэл, а паўночную — Пікадзілі.
Гісторыя парку ўзыходзіць да часоў Генрыха VIII. Доўгі час гэта было ўпадабанае месца для дуэляў брытанскіх арыстакратаў. У адрозненне ад іншых лонданскіх паркаў, у Грын-парку няма сажалак і практычна няма помнікаў, за адзіным выключэннем — на стыку з Сент-Джэймскім паркам (т. з. Сады каралевы), насупраць Букінгемскага палаца, устаноўлены знакаміты мемарыял каралевы Вікторыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайтАрхівавана 27 мая 2010. (англ.)
