Мармуровая арка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Мармуровая арка
англ.: Marble Arch
Marble Arch - geograph.org.uk - 419440.jpg
51°30′47″ пн. ш. 0°09′32″ з. д.HGЯO
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне Вэстмінстэр
Архітэктар Джон Нэш
Дата заснавання 1828
Матэрыял мармур
Першапачатковае размяшчэнне аркі каля Бакінгемскага палаца

Мармуровая арка (англ.: Marble Arch) — трыўмфальная арка, якая стаіць каля Прамоўніцкага кутка ў Гайд-парку, на заходнім канцы Оксфард-стрыт у Лондане. Найбліжэйшая станцыя метро — Marble Arch па цэнтральнай лініі.

Арка была створана ў 1828 годзе вядомым архітэктарам Джонам Нэшам, які ўзяў за аснову знакамітую трыўмфальную арку Канстанціна ў Рыме. Арка пабудавана з карарскага мармуру. Унутры маюцца тры невялікія памяшканні, якія раней выкарыстоўваліся як пост паліцыі.

Арка была першапачаткова ўстаноўлена на вуліцы Мэл як парадная брама ў Бакінгемскі палац, але затым пры пабудове новага флігеля палаца ў 1851 годзе была перанесена на цяперашняе месца. Тады хадзілі чуткі, што яе пераносяць толькі таму, што вялікая залатая каралеўская карэта не можа пад ёй праехаць. Аднак падчас каранацыі Елізаветы II у 1953 г. мільёны гледачоў бачылі, як вялікая залатая карэта праехала пад аркай.

Мармуровая арка стаіць побач з месцам, дзе раней знаходзілася знакамітая шыбеніца Тайберн (Tyburn), месца публічных пакаранняў смерцю з 1388 па 1793. Ходзяць чуткі пра магчымы перанос аркі ўнутр Гайд-парку або ў іншае больш даступнае для турыстаў і гараджан месца, бо цяпер доступу да аркі перашкаджае ажыўлены транспартны паток.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]