Перайсці да зместу

Гунб’ёрн Ульфсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гунб’ёрн Ульфсан
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння X стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці X стагоддзе
Грамадзянства

Гунб’ёрн Ульфсан (нарв.: Gunnbjørn Ulvsson, каля X стагоддзя) — нарвежскі мараплавец, першы еўрапеец, які бачыў берагі Амерыкі[1][2]

«Адкрыццё» Амерыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Гунб’ёрн рухаўся з Нарвегіі ў Ісландыю, аднак з-за шторму яго карабель адкінула на захад, у выніку камандзе адкрыўся від на Грэнландыю. Дакладная дата гэтай падзеі невядома. Розныя крыніцы датуюць яе ад 876 да 932 года.

Першай экспедыцыяй па слядах Ульфсана з’яўляецца падарожжа Снэб’ёрна Галці, якое праходзіла каля 978 года. Неўзабаве пасля гэтага ў экспедыцыю рушыў Эрык Торвальдсан, які арганізаваў паселішча ў адкрытай ім Грэнландыі. Галці і Эрык добра ведалі месцазнаходжанне, аб якім гаварыў Гунб’ёрн.

Зноскі

  1. Викинги: Набеги с Севера, М. Терра, 1996.
  2. Encyclopaedia Britannica. 10. Chicago. 1955. p. 858.