Перайсці да зместу

Уільям Бафін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Бафін
англ.: William Baffin
Партрэт Уільяма Бафіна працы пэндзля Хендрыка ван дэр Борхта
Партрэт Уільяма Бафіна працы пэндзля Хендрыка ван дэр Борхта
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, картограф, пісьменнік
Дата нараджэння 1584[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1622(1622-01-23)[3][4]
Месца смерці
Грамадзянства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям БАФІН (англ.: William Baffin; 1584, Лондан? — 23 студзеня 1622) — англійскі даследчык Арктыкі.

У 1612—1616 гг. у якасці штурмана плаваў у пошуках Паўночна-Заходняга праходу: у 1615 годзе даследаваў Гудзонаў заліў, у 1616 — мора на захад ад Грэнландыі (гл. мора Бафіна). У час гэтага падарожжа адкрыў і даў назвы пралівам Сміта, Джонса і Ланкастэра; адкрыў паўвостраў Хейс (Грэнландыя), вялікія ўчасткі астравоў Элсмір і Дэвон у Канадскім Арктычным архіпелагу.

Яго пазнейшыя падарожжы (1616—1621) былі на ўсход. Загінуў пры аблозе востравава Армуз.

Імем У. Бафіна названы востраў Бафінава Зямля ў Канадскім Арктычным архіпелагу.

Зноскі

  1. William Baffin // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. University of Toronto, Laval University WILLIAM BAFFIN // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. William Baffin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. William Baffin // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. Баффин Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.