Перайсці да зместу

Станіслаў Эрнэст Дэнгаф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Эрнест Дэнгаф)
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Stanisław Ernest Denhoff
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Герб «Дзік»
Герб «Дзік»
Польны гетман літоўскі
1709 — 1728
Папярэднік Людвік Канстанцін Пацей
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька

Нараджэнне 7 верасня 1679(1679-09-07) ці каля 1673[1]
Смерць 2 жніўня 1728(1728-08-02)[1][2]
Месца пахавання
Род Дэнгафы
Бацька Уладзіслаў Дэнгаф
Маці Канстанцыя са Слушкаў
Жонка Яна з Дэнгафаў
Марыя Соф'я з Сяняўскіх
Дзеці Канстанцыя
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касцежына Паморскага ваяводства — 2 жніўня 1728, Гданьск) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (з 1697), гетман польны літоўскі (з 1709), мечнік вялікі каронны (1704—1721), ваявода полацкі (з 1721).

Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.

Герб «Дзік» Станіслава Эрнэста Дэнгафа
С. Э. Дэнгаф, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі са Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Германіі і Францыі.

Удзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 17021717 маршалак Сандамірскай канфедэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са шведамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэнні ад стальца і выезду з краіны.

Па вяртанні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэнне на пасаду гетмана польнага літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэння адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Па скасаванні ў 1717 Сандамірскай канфедэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на змяншэнне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазіцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы.

У першым шлюбе з Янай Дэнгаф меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бяздзетным.

Зноскі