Перайсці да зместу

Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:34, 27 сакавіка 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (→‎Крымінальны пераслед)
Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лютага 1997(1997-02-20)[1] (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, рэпарцёрка, палітычны вязень
Узнагароды Журналіст года (2020)
Прэмія імя Дар’юша Фікуса  (польск.) (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дар’я Чульцова (20 лютага 1997, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.

Біяграфія

Нарадзілася ў Шклове. З дзяцінства мела цікавасць да журналістыкі. Яшчэ ва ўніверсітэце працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова па аддзяленні журналістыкі ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам[3].

Крымінальны пераслед

Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[4].

Пасля адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Дар’ю перавялі ў ізалятар у Жодзіна, дзе яна знаходзілася да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, была прызнана палітычнай зняволенай[5].

10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года»[6][7][8].

18 лютага 2021 судом Фрунзенскага раёну г. Мінску (суддзя — Наталля Бугук) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Дар’я Чульцова атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[9][10].

10 сакавіка 2021 года стала лаўрэаткаю Прэміі імя Дар’юша Фікуса  (польск.)[11].

Рэакцыя

8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[12].

15 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Тоні Лойд?!, дэпутат Палаты абшчын парламента Вялікабрытаніі[13].

Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[14].

Ацэнкі

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», няпярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[15].

Зноскі

  1. https://prisoners.spring96.org/be/person/darja-czulcova
  2. https://blstv.eu/news/09-02-2021-geta-i-yosts-lyubou-da-belarusi-yak-dasha-chultsova-yakuyu-sudzyats-za-strym-pryjshla-u-zhurnalistyku/
  3. Васільева, Вольга. «Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку . Белсат (9 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  4. Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля . Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  5. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  6. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  7. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  8. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  9. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы (руск.)
  10. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  11. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  12. ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  13. Members of Parliament from Great Britain, Switzerland and Germany take over godparenthood for Darya Chultsova, Viktar Aktsistau and Aleh Hrableuski (англ.). Libereco (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  14. Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  15. Колб, Аксана (2021-02-12). "Помста за праўду". Новы Час (6 (714)): 1.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)

Спасылкі