Джон Рыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джон Рыд
Партрэт
Род дзейнасці: журналіст, паэт, пісьменнік, сцэнарыст, прафсаюзны дзеяч
Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1887(1887-10-22)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 кастрычніка 1920(1920-10-17)[4][1][3] (32 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Жонка: Louise Bryant[d]
Альма-матар:
Партыя:
Аўтограф: Johnreed.name.jpg
Commons-logo.svg Джон Рыд на Вікісховішчы

Джон Са́йлас Рыд (англ.: John Silas Reed; 22 кастрычніка 1887, Портленд, ЗША — 17 кастрычніка 1920, Масква) — амерыканскі журналіст, сацыяліст, стваральнік кнігі «Дзесяць дзён, якія ўзрушылі свет»(1919).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучанне ў каледжы і ўніверсітэце[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1887 года ў асабняку бабулі па мацярынскай лініі ў Портлендзе, штат Арэгон. Яго маці, Маргарэт Грын Рыд, была дачкой багатага портлендскага прадпрымальніка, які разбагацеў дзякуючы валоданню прадпрыемствамі: першым газавым заводам у Арэгоне, першым на заходнім узбярэжжы заводам па вытворчасці чыгуну і гідратэхнічнымі будынкамі Портленда. Яго бацька, Чарльз Джэром Рыд, быў гандлёвым прадстаўніком буйной кампаніі па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Яго бацька даволі хутка заваяваў прызнанне ў дзелавых колах Портленда. Бацькі Джона пабраліся шлюбам у 1886 годзе.

Дзяцінства Джона прайшло ў асяроддзі сясцёр і прыслугі, а ўсе яго прыяцелі і сябры былі прадстаўнікамі вышэйшага класа. Брат Джона, Гары быў на 2 гады маладзейшым. Джон і яго брат былі адпраўленыя ў толькі што заснаваную Портлендскую Акадэмію, прыватную школу. Джон быў досыць таленавіты і разумны, каб здаваць паспяхова іспыты, але яму было сумна і нецікава вучыцца на добрыя адзнакі, бо ён лічыў, што выкладанне ў школе сумнае. У верасні 1904 года, Джон быў адпраўлены ў Morristown School, у Нью-Джэрсі, для таго, каб ён падрыхтаваўся да паступлення ў каледж, бо яго бацька, які ніколі не вучыўся ва ўніверсітэце, хацеў, каб яго сыны вучыліся ў Гарвардзе.

Першая спроба Джона паступіць ва ўніверсітэт правалілася, але паступіў з другой, і ўжо восенню 1906 года ён пачаў сваё навучанне ў Гарвардзе. Высокі, прыгожы, вясёлы, Джон прымаў удзел практычна ва ўсіх студэнцкіх мерапрыемствах. Ён быў членам каманды чэрлідараў, членам каманды плыўцоў і ўдзельнічаў у паседжаннях Драматычнага клуба. Ён быў членам рэдкалегіі студэнцкага часопіса Lampoon і Harvard Monthly, а таксама быў прэзідэнтам студэнцкага хору Гарварда. Джон не быў членам універсітэцкай каманды па футболе, але атрымаў поспех у менш прэстыжных відах спорту, такіх як плаванне і воднае пола.

Рыд таксама прымаў удзел у сходах Клуба Сацыялістаў, дзе прэзідэнтам быў яго сябар Уолтэр Ліпман. Нягледзячы на тое, што Рыд так і не стаў членам гэтага клуба, гэтыя сходы аказалі пэўны ўплыў на яго погляды. Клуб быў абсалютна легальны і пастаянна крытыкаваў кіраўніцтва ўніверсітэта за тое, што яно не плаціла ўсім работнікам універсітэта пражытачны мінімум, і хадайнічалі аб стварэнні курсу аб сацыялізме.

Рыд скончыў Гарвард ў 1910 годзе і тым жа летам адправіўся ў падарожжа. Падчас свайго падарожжа ён наведаў Англію, Францыю і Іспанію.

Пачатак рэпарцёрскай кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

Джон Рыд хацеў стаць журналістам і вырашыў, што самае лепшае месца для рэпарцёрскай кар'еры — гэта Нью-Ёрк, дзе былі сканцэнтраваны ўсе важнейшыя выданні таго часу. Дзякуючы щниверситэцкаму знаёмству з журналістам Лінкальнам Стефенсам, які займаўся журналісцкім выкрыццём і які высока цаніў Джона за яго розум і талент, зрабіць першы крок было прасцей. Стефенс дапамог Рыду заняць не самы значны пост у часопісе American Magazine — у абавязкі Джона ўваходзіла чытанне рукапісаў, карэктура, а затым і рэдактарская праца. Каб зарабіць больш, Джон заняў пасаду кіраўніка ў нядаўна адкрытым, штоквартальным часопісе Landscape Architecture.

Джон пасяліўся ў Грыніч-Вілідж, раёне мастакоў і паэтаў. Джон Рыд палюбіў Нью-Ёрк, увесь час даследаваў яго і пісаў вершы аб ім. Часопісы, у якіх ён працаваў, спраўна плацілі яму, але гэта былі заробкі «вольнага мастака», а Джон хацеў дасягнуць пэўнай стабільнасці. На працягу паловы года, Джон спрабаваў апублікаваць свае апавяданні і эсэ аб знаходжанні ў Еўропе, усюды атрымліваў адмову. І ўсё ж ён дасягнуў поспеху — газета Saturday Evening Post пагадзілася надрукаваць яго творы. На працягу таго ж года, Рыда надрукавалі ў часопісах collier's, The Forum, і The Century Magazine. Адзін з яго вершаў быў пакладзены на музыку кампазітарам Артурам Футам, а часопіс The American прапанаваў яму месца ў штаце і пачаў друкаваць яго. Кар'ера Джона Рыда ішла ў гару.

Яго зацікаўленасць у сацыяльных праблемах была выкліканая знаёмствам са Стэфенсам і Ідай Тарбел. Але досыць хутка Джон заняў значна больш радыкальную пазіцыю, чым яны. У 1913 годзе, Джон стаў супрацоўнікам часопіса The Masses, дзе галоўным рэдактарам быў Макс Істмен, а яму дапамагала яго сястра Крыстал. У гэтым выданні Джон апублікаваў больш за 50 артыкулаў і аглядаў.

Адной з асноўных тэм, якія яго цікавілі, была рэвалюцыя. Упершыню быў арыштаваны ў 26 гадоў, калі прымаў удзел у рабочым страйку ў Патерсоне. Жорсткае падаўленне выступленняў працоўных, а таксама кароткатэрміновы арышт, зрабілі погляды Рыда яшчэ больш радыкальнымі. У гэты час Джон збліжаецца з сіндыкалісцкім прафсаюзам «Індустрыяльныя рабочыя свету». Джон выказаў сваю пазіцыю і меркаванне аб тым, што адбылося, у артыкуле «Вайна ў Патерсане», якая была апублікаваная ў чэрвені.

Восенню 1913 года Джон быў накіраваны часопісам Metropolitan Magazine ў Мексіку, каб падрыхтаваць рэпартаж аб Мексіканскай рэвалюцыі. Джон знаходзіўся ў лагеры Панча Вільі на працягу чатырох месяцаў і разам з П.Вілья быў прадстаўніком Канстытуцыйных сіл пасля іх перамогі над Федэральнымі войскамі пад Тареонам. Гэтая перамога адкрыла шлях да Мехіка. За гэтыя чатыры месяцы Рыд апублікаваў серыю рэпартажаў аб Мексіканскай рэвалюцыі, якія стварылі яму рэпутацыю ваеннага журналіста. Джон Рыд глыбока спачуваў цяжкаму становішчу паўстанцаў і быў катэгарычна супраць амерыканскай інтэрвенцыі (якая пачалася неўзабаве пасля таго, як ён пакінуў Мексіку). Джон горача падтрымліваў Вілью, а В.Каранса быў яму абыякавы. Пазней гэтыя мексіканскія рэпартажы былі перавыдадзеныя ў кнізе, якая была названая «Паўстаўшая Мексіка» і пабачыла свет у 1914 годзе.

30 красавіка 1914 года Джон прыбыў у Каларада, туды, дзе нядаўна адбылася бойня ў Ладлоў. Там ён прабыў крыху больш за тыдзень, даследуючы тое, што адбылося, выступаючы на мітынгах ад імя шахцёраў,напісаў яркі артыкул «Каларадская вайна» і прыйшоў да пераканання, што класавы канфлікт у грамадстве куды больш сур'ёзны, чым здавалася яму раней.

Лета 1914 года Джон правёў у Провінстаўне (штат Масачусетс) разам з Мэйбл Додж і яе сынам, дзе яны разам падрыхтавалі да выдання «Паўстаўшую Мексіку», а таксама правялі інтэрв'ю з прэзідэнтам Вільсанам на тэму Мексіканскай рэвалюцыі.

Ваенны карэспандэнт[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля Першай сусветнай вайны ў якасці ваеннага карэспандэнта Джон Рыд адпраўляецца ў Італію. Рыд сустрэўся з Мэйбл Додж, якая стала яго каханкай і яны разам паехалі ў Парыж. Рыд лічыў, што гэта вайна гандляроў і таму не спачуваў ні аднаму з варагуючых бакоў.

У Францыі Джон Рыд знаходзіўся ў апатыі з-за цэнзуры, уведзенай на час вайны, а таксама з-за таго, што яму было вельмі складана трапіць на фронт. Рыд і Мэйбл адправіліся ў Лондан, адкуль Мэйбл адпраўляецца ў Нью-Ёрк, каб адтуль дапамагаць Джону. Праўда, знаходжанне ў Еўропе, дзякуючы Мэйбл, дазволіла Рыду пазнаёміцца з шэрагам выбітных дзеячаў культуры, такімі, напрыклад, як Пабла Пікаса і Артур Рубінштэйн.

Рэшту 1914 года Джон правёў у высылцы разам з лідэрам мексіканскай рэвалюцыі — Панча Вілья, дзе і напісаў сваю кнігу «Паўстаўшая Мексіка».

Ён вярнуўся ў Нью-Ёрк і заставаўся там да канца 1914 года, займаўся напісаннем артыкулаў аб вайне.

У 1915 годзе адправіўся ва Усходнюю Еўропу, у падарожжы яго суправаджаў канадскі мастак і журналіст The Masses Б. Робінсан. Яны пачалі сваё падарожжа з Салонікаў, затым яны накіраваліся ў Сербію, дзе сталі сведкамі спусташэння, наведалі зруйнаваны Бялград, таксама яны наведалі Балгарыю і Румынію. Джон Рыд і Б. Робінсан праехалі праз рысу аселасці ў Бесарабіі, але ў Хелме яны былі арыштаваныя, утрымліваліся некалькі тыдняў у зняволенні, і, верагодна, былі б расстраляныя за шпіянаж, калі б не ўмяшанне амерыканскага амбасадара.

Іх падарожжа па Расеі не прайшло незаўважаным — амерыканскі амбасадар у Петраградзе лічыў, што Рыд і Боурдмен з'яўляюцца шпіёнамі; Рыд быў уражаны гэтым. Рыда і Робінсан зноў затрымалі, калі яны распачалі спробы нелегальна перайсці мяжу з Румыніяй. На гэты раз ім дапамагло ўмяшальніцтва брытанскага амбасадара (Робінсан быў брытанскім падданым), які, нарэшце, дапамог атрымаць дазвол на выезд, але гэта адбылося толькі пасля таго, як усе іх дакументы былі канфіскаваныя ў Кіеве. З Бухарэста яны накіраваліся ў Канстанцінопаль у надзеі пабачыць Галіпалійскую кампанію. Усе гэтыя падзеі ляглі ў аснову кнігі Джона Рыда «Вайна ва Усходняй Еўропе», якая была апублікаваная ў красавіку 1916 года.

Неўзабаве Джон Рыд вярнуўся ў ЗША, ён накіраваўся ў Портленд, дзе наведаў сваю маці.

У гэты час Джон пазнаёміўся з Луізай Браянт, якая неўзабаве пераехала да яго на Усходняе ўзбярэжжа.

У пачатку 1916 года Рыд пазнаёміўся з Юджынам О'ніл, будучым нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры, і ў пачатку траўня, Джон Рыд, Луіза Брайант і Юджын разам арандавалі катэдж у Провінстаўне. Неўзабаве пасля гэтага, у Брайант і О'ніла завязаўся раман.

Тым летам Джон Рыд падтрымаў прэзідэнта Вудра Вільсана ў яго намеры балатавацца на другі тэрмін, так як Рыд лічыў, што Вільсан выканае сваё абяцанне і не дапусціць ўступлення ЗША ў вайну.

1916 год апынуўся для Джона напоўненым разнастайнымі падзеямі — жаніцьба з Луізай Браянт у лістападзе; аперацыя па выдаленню ныркі, праведзеная ў клініцы Джона Хопкінса ў Балтыморы, дзе Джон заставаўся да канца снежня. У 1916 годзе Джон таксама апублікаваў за свой кошт кнігу Тамерлан і іншыя вершы накладам у 500 асобнікаў.


Пакуль краіна набліжалася да вайны, Рыд становіцца яшчэ больш радыкальным: яго адносіны з Metropolitan былі скончаны.

Пасля таго, як 2 красавіка 1917 года Вудра Вільсан абвясціў вайну, Дж. Рыд крычаў на нарадзе Народнага Савета ў Вашынгтоне: «Гэта не мая вайна, і я не буду падтрымліваць яго. Гэта не мая вайна, і я не буду мець нічога агульнага з ёй».

У ліпені і жніўні 1917 года Рыд працягваў пісаць агрэсіўныя і злыя артыкулы для Masses, якая адмовілася дастаўляць па пошце Паштовая служба ЗША. Таксама Джон Рыд пісаў для часопіса Seven Arts, які, у рэшце рэшт, пазбавіўся фінансавай падтрымкі з-за артыкулаў Рыда, а таксама аднаго артыкула Р. Борна — у выніку часопіс перастаў выходзіць. Дж. Рыд быў ашаломлены мілітарысцкімі настроямі, папулярнымі ў краіне — яго кар'ера руйнавалася на вачах.

Сведка рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

17 жніўня 1917 года Джон Рыд і Луіза Браянт адплылі з Нью-Ёрка ў Еўропу, папярэдне запэўніўшы Дзяржаўны дэпартамент ЗША, што яны не будуць прадстаўляць Сацыялістычную партыю на маючай адбыцца канферэнцыі ў Стакгольме. Джон і Луіза хацелі наведаць Расію ў якасці журналістаў, каб засведчыць тое, што адбываецца там, а таксама для таго, каб сабраць матэрыял для рэпартажу пра падзеі, што адбываюцца ў маладой расейскай рэспубліцы. Пара прыбыла ў Петраград адразу пасля няўдалай спробы ваеннага перавароту Карнілава. Джон і Луіза апынуліся ў эпіцэнтры Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сітуацыя з харчаваннем была вельмі складанай.

Бальшавікі, выступаў за стварэнне ўрада, які цалкам складаецца з сацыялістаў, а таксама за неадкладнае спынення ўдзелу Расеі ў вайне, імкнуліся да перадачы ўлады Керанскім з'езду Саветаў, які павінен быў быць скліканы ў кастрычніку 1917 года. Керанскі бачыў ў гэтым імкненне адхіліць яго ад улады і прыняў рашэнне закрыць газеты бальшавікоў, загадаў арыштаваць бальшавіцкіх лідэраў, сабраўся адправіць войскі Петраградскага гарнізона, які лічыўся ненадзейным, назад на фронт. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Саветаў, у якім большасць складалі бальшавікі, рыхтаваўся да захопу ўлады ад імя будучага з'езду. У 11 гадзін увечары 7 лістапада 1917 года быў захоплены Зімовы палац, рэзідэнцыя ўрада Керанскага; Рыд і Брайант прысутнічалі падчас захопу Зімовага палаца.

Джон Рыд быў актыўным прыхільнікам новага рэвалюцыйнага сацыялістычнага ўрада; ён удзельнічаў у рабоце Наркамата замежных спраў, пераводзячы ўказы і навіны аб дзеяннях новага ўрада на ангельскую мову. «Я таксама прымаў удзел у зборы матэрыялаў і дадзеных і распаўсюдзе дакументаў, якія ішлі ў нямецкія акопы», – пазней успамінаў Рыд. Да снежня яго сродкі былі амаль вычарпаныя, і ён стаў працаваць на амерыканца Раймонда Роббінса — прадстаўніка Чырвонага Крыжа. Роббінс хацеў стварыць газету, якая абараняла б амерыканскія інтарэсы; Рыд пагадзіўся, але ў першым нумары газеты, які рыхтаваў да друку менавіта ён, Рыд размясціў папярэджанне прама пад загалоўкам: «Гэтая газета прысвечана абароне інтарэсаў амерыканскага капіталу».

Апошнія гады жыцця[правіць | правіць зыходнік]

28 красавіка 1918 года Рыд вярнуўся ў Нью-Ёрк. Рыд здзейсніў каля 20 агітацыйных паездак па ЗША, выступаючы ў абарону Кастрычніцкай рэвалюцыі, супраць амерыканскай інтэрвенцыі ў Савецкай Расіі, з-за гэтага 5 разоў прыцягваўся да судовай адказнасці па абвінавачванні ў «антыамерыканскай дзейнасці».

Быў адным з заснавальнікаў Камуністычнай рабочай партыі ЗША ў жніўні-верасні 1919 года. У кастрычніку 1919 года прыехаў у Маскву і быў абраны членам Выканкама Камінтэрна. У ліпені-жніўні 1920 года быў дэлегатам на Другім кангрэсе Камінтэрна. Шмат ездзіў па Савецкай Расіі, збіраў матэрыял для новай кнігі. 19 кастрычніка 1920 года памёр у Маскве ад сыпнога тыфа. Пахаваны на Чырвонай плошчы ля Крамлёўскай сцяны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гиленсон, Б. А. Джон Рид у истоков социалистического реализма в литературе США. — М.: Высш. шк., 1987.
  • Гладков Т. К. Джон Рид. М.: Мол. гвардия, 1962. — 288 с. — (ЖЗЛ. Вып.14 (347)).
  • Дангулов А. С., Дангулов С. А. Легендарный Джон Рид — М.: Сов. Россия, 1982. — 288 с.
  • Киреева И. В. Дооктябрьское творчество Дж. Рида (к проблеме метода) // Лит. связи и традиции. Уч. зап. Горьк. ун-та, вып. 160. — Горький, 1973.
  • Киреева И. В. Литературное творчество Джона Рида. Горький, 1974. — 150 с.
  • Краснов И. М. Джон Рид: правда о Красной России. М.: Сов. Россия, 1987. — 304 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. John Reed // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 John Reed (journalist) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 Рид Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.