Джэфры Хол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Джэфры Хол
Jeffrey C. Hall D81 4349 (25006040668).jpg
Дата нараджэння 3 мая 1945(1945-05-03)[1][2] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, выкладчык універсітэта, генетык
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Джэфры Хол на Вікісховішчы

Джэфры Хол (англ.: Jeffrey Connor Hall; нар. 3 мая 1945) — амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2017) за адкрыцці малекулярных механізмаў, якія кіруюць цыркадным рытмам (сумесна з Майклам Расбашам і Майклам Янгом)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і рэпарцёра агенцтва «Associated Press». Дзяцінства правёў у прыгарадзе Вашынгтона. У 1963 годзе паступіў у Амхерст каледж у Масачусецы, плануючы працягнуць адукацыю ў напрамку медыцыны. Пазней зацікавіўся генетыкай, праводзіў вопыты па рэкамбінацыі і транслакацыі дразафіл, чым прыцягнуў да сябе ўвагу прафесараў. Яго рэкамендавалі да паступлення ў аспірантуру ў аддзел генетыкі Універсітэта Вашынгтона.

Пасля абароны дысертацыі працаваў пастдокам у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце ў лабараторыі Сеймура Бэнцера. З 1974 года працуе ў Брандейскім універсітэце. Некалькі разоў меў працяглыя камандзіроўкі ва Універсітэт Мэна.

Навуковыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ з каледжа Хол зацікавіўся біялогіяй дразафілы. Яго першым настаўнікам быў Філіп Іўз, вучань генетыка Альфрэда Стэртэванта. Іўз навучыў Хола тонкасцям працы з гэтым мадэльным аб’ектам генетыкі. Кіраўнікамі Хола ва Універсітэце Вашынгтона былі іншыя спецыялісты па дразафіле Лорэнс Сэндлер і Гершэль Раман. З Сэндлерам Хол вывучаў гены, якія кантралююць паводзіны храмасом пры меёзе.

Пачаўшы з даследавання класічнай і малекулярнай генетыкі дразафілы, Хол паступова перайшоў да нейрагенетыкі, даследуючы генетычныя асновы палавых паводзінаў і біялагічных рытмаў гэтых насякомых, а таксама іх узаемадзеянне.

У 1984 Хол з супрацоўнікамі змаглі вылучыць так званы ген перыяду (period), мутацыі у якім парушалі цыркадныя рытмы ў дразафіл. Ген кадаваў невядомы на той час бялок. Вывучаючы яго ўзаемадзеянне з іншымі бялкамі, Джэфры Хол і Майкл Росбаш выявілі, што кадуецца гэтым геном бялок PER назапашваецца на працягу ночы і дэградуе на працягу дня. Такім чынам, узровень бялку PER вагаецца на працягу сутак сінхронна з цыркадным рытмам. Навукоўцы абгрунтавалі, што з дапамогай інгібіруе завесы зваротнай сувязі бялок можа перашкаджаць свайму ўласнаму сінтэзу і тым самым рэгуляваць уласны ўзровень у бесперапынным цыклічным рытме.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jeffrey C Hall // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jeffrey C. Hall // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The 2017 Nobel Prize in Physiology or Medicine — Press release — NobelPrize.org