Перайсці да зместу

Тасуку Хондзё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тасуку Хондзё
яп.: 本庶佑
Дата нараджэння 27 студзеня 1942(1942-01-27)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці імунолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера імуналогія
Месца працы
Навуковая ступень Doctor of Medical Science[d] (1975)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ясутомі Нісідзука і Асаму Хаяісі
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тасуку Хондзё (本庶 佑; нар. 27 студзеня 1942(1942-01-27)[1][2][…], Кіёта)[6] — японскі вучоны-імунолаг, аўтар прац па малекульнай ідэнтыфікацыі цытакінаў (інтэрлейкін 4, інтэрлейкін 5) і бялка PD1. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2018 года за «адкрыцці тэрапіі раку шляхам інгібітавання адмоўнай імуннай рэгуляцыі» — разам з Джэймсам Элісанам[7][8][9].

Абраны замежным супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2001), членам Германскай акадэміі прыродазнаўцаў Леапальдзіны (2003), а таксама член Японскай акадэміі (2005).

У 2018 годзе разам з Джэймсам Элісанам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне[10]. Разам з Джэймсам Элісанам атрымаў прэмію Тан у галіне біяфармацэўтычных навук у 2014 годзе за тое ж дасягненне[11].

Жыццё і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]
Хондзё на Нобелеўскай прэс-канферэнцыі ў Стакгольме ў снежні 2018 года

Хондзё нарадзіўся ў Кіёта ў 1942 годзе. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў 1966 годзе на медыцынскім факультэце Кіёцкага ўніверсітэта, дзе ў 1975 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне медыцынскай хіміі пад кіраўніцтвам Ясутомі Нісідзука і Осаму Хаяісі[12].

Хондзё быў запрошаным супрацоўнікам кафедры эмбрыялогіі Інстытута Карнегі ў Вашынгтоне з 1971 па 1973 год. Затым ён пераехаў у Нацыянальны інстытут здароўя ЗША ў Бетэсдзе, штат Мэрыленд, дзе вывучаў генетычныя асновы імуннага адказу ў Нацыянальным інстытуце здароўя дзяцей і развіцця чалавека ў якасці стыпендыята з1973 па 1977 год, пасля чаго праз некалькі гадоў працаваў у якасці стыпендыята у Нацыянальным інстытуце здароўя ў рэзідэнцыі Фогарці, пачынаючы з 1992 года. Частку гэтага часу Хондзё таксама быў дацэнтам на медыцынскім факультэце Такійскага ўніверсітэта ў перыяд з 1974 па 1979 год; працаваў прафесарам кафедры генетыкі Медыцынскай школы Універсітэта Осакі з 1979 па 1984 год; і прафесарам кафедры медыцынскай хіміі медыцынскага факультэта Кіёцкага ўніверсітэта з 1984 па 2005 год. З 2005 года Хондзё з’яўляецца прафесарам кафедры імуналогіі і геномнай медыцыны на медыцынскім факультэце Кіёцкага ўніверсітэта[12]. Займаў пасады прэзідэнта карпарацыі дзяржаўных універсітэтаў прэфектуры Сідзуока з 2012 па 2017 год.

З’яўляецца членам Японскага таварыства імуналогіі і займаў пасаду прэзідэнта ў перыяд з 1999 па 2000 год. Хондзё таксама з’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай асацыяцыі імунолагаў[13]. У 2017 годзе стаў намеснікам генеральнага дырэктара і заслужаным прафесарам Інстытута перспектыўных даследаванняў Кіёцкага ўніверсітэта[14].

Падчас пандэміі COVID-19 ілжывае сцвярджэнне аб тым, што Хондзё лічыў, што новы каранавірус быў «выраблены» лабараторыяй у кітайскім горадзе Ухань, шырока распаўсюджвалася ў Інтэрнэце. Каманда BBC Reality Check паведаміла, што ў заяве, апублікаванай на сайце Кіёцкага ўніверсітэта, ён сказаў, што «вельмі засмучаны» тым, што яго імя выкарыстоўвалася для распаўсюджвання «хлуслівых абвінавачванняў і дэзынфармацыі».

Лячэнне рака шляхам інгібіравання адмоўнай імуннай рэгуляцыі (CTLA4, PD1)

Хондзё заснаваў асноўныя канцэптуальныя асновы пераключэння класаў антыцел[15]. Ён прадставіў мадэль, якая тлумачыць перабудову генаў антыцелаў пры пераключэнні класаў, і ў перыяд з 1980 па 1982 год пацвердзіў яе сапраўднасць, высветліўшы структуру ДНК[16]. У 1986 годзе ў яго атрамалася кДНК кланаваць цытакіны IL-4[17] і IL-5[18], якія ўдзельнічаюць у пераключэнні класаў і альфа-ланцугу рэцэптараў IL-2 , а ў 2000 годзе ён адкрыў AID[19], прадэманстраваўшы яго важнасць у класе пераключэння антыцел і саматычнай гіпермутацыі.

У 1992 годзе Хондзё ўпершыню ідэнтыфікаваў PD-1 як індукцыйны ген на актываваных Т-лімфацытах, і гэта адкрыццё значна спрыяла ўсталяванню прынцыпу імунатэрапіі рака з дапамогай блакады PD-1[20].

Шунічы Івасакі, Кен Такакура, Сэйкаку Такагі, Сусуму Наканісі і Хондзё атрымалі ордэн культуры ад імператара Акіхіта 3 лістапада 2013 года. Пасля гэтага яны сфатаграфаваліся з Сіндза Абэ ва Усходнім садзе Імператарскага палаца.
З Масуо Айдзава 26 жніўня 2010 года

Галоўныя ўзнагароды, атрыманыя Хондзё:

  • 1981 — Мемарыяльная прэмія Ногучы Хідэё ў галіне медыцыны
  • 1981 — Прэмія Асахі
  • 1984 — Прэмія Кіхара Генетычнага таварыства Японіі[21]
  • 1984 — Навуковая прэмія Осакі
  • 1985 — прэмія Эрвіна фон Бальца[21]
  • 1988 — Медыцынская прэмія Такэда[14]
  • 1992 — прэмія Берынг-Кітасата[21]
  • 1993 — прэмія Уэхара[14]
  • 1996 — Імператарская прэмія Японскай акадэміі
  • 2000 — Заслужаны дзеяч культуры
  • 2012 — Прэмія Роберта Коха[14]
  • 2013 — Ордэн Культуры[14]
  • 2014 — Прэмія Уільяма Колі[14]
  • 2015 — Мемарыяльная прэмія Рычарда Смолі[14]
  • 2016 — Прэмія Кіёта
  • 2016 — Прэмія Кеё ў галіне медыцынскіх навук
  • 2016 — Навуковая прэмія Фудань-Чжунчжы
  • 2016 — Thomson Reuters Citation Laureate па фізіялогіі і медыцыне
  • 2017 — Прэмія фонду Уорэна Альперта
  • 2018 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Зноскі

  1. 1 2 Tasuku Honjo FactsNobel Foundation. Праверана 1 кастрычніка 2018.
  2. 1 2 Honjo Tasuku // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. Tasuku Honjo – NAS Праверана 8 кастрычніка 2025.
  5. Personal Information - HONJO Tasuku | The Japan Academy Праверана 8 кастрычніка 2025.
  6. Tasuku Honjo – Facts – 2018. NobelPrize.org. Nobel Media AB (1 кастрычніка 2018).
  7. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 2018
  8. The Nobel Prize on Twitter. Twitter(руск.). Праверана 2018-10-01.
  9. Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі даследнікам у галіны тэрапіі раку. Праверана 2018-10-01.
  10. James P Allison and Tasuku Honjo win Nobel prize for medicine. The Guardian (1 кастрычніка 2018).
  11. 2014 Tang Prize in Biopharmaceutical Science.
  12. 1 2 "免疫のしくみに魅せられて-何ごとにも主体的に挑む (яп.).
  13. AAI Members Awarded the 2018 Nobel Prizein Physiology or Medicine.
  14. 1 2 3 4 5 6 7 Tasuku Honjo. kyotoprize.org.
  15. Robert Koch Stiftung - Christine Goffinet(недаступная спасылка). www.robert-koch-stiftung.de. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 20 снежня 2021.
  16. Shimizu, Akira; Takahashi, Naoki; Yaoita, Yoshio; Honjo, Tasuku (1982). Organization of the constant-region gene family of the mouse immunoglobulin heavy chain. Cell. 28 (3). Elsevier BV: 499–506. doi:10.1016/0092-8674(82)90204-5. ISSN 0092-8674. PMID 6804095.
  17. Noma, Yoshihiko; Sideras, Paschalis; Naito, Takayuki; Bergstedt-Lindquist, Susanne (1986). Cloning of cDNA encoding the murine IgG1 induction factor by a novel strategy using SP6 promoter. Nature. 319 (6055). Springer Nature: 640–646. doi:10.1038/319640a0. ISSN 0028-0836. PMID 3005865.
  18. Kinashi, Tatsuo; Harada, Nobuyuki; Severinson, Eva; Tanabe, Toshizumi (1986). Cloning of complementary DNA encoding T-cell replacing factor and identity with B-cell growth factor II. Nature. 324 (6092). Springer Nature: 70–73. doi:10.1038/324070a0. ISSN 0028-0836. PMID 3024009.
  19. Muramatsu, Masamichi; Kinoshita, Kazuo; Fagarasan, Sidonia; Yamada, Shuichi (2000). Class Switch Recombination and Hypermutation Require Activation-Induced Cytidine Deaminase (AID), a Potential RNA Editing Enzyme. Cell. 102 (5). Elsevier BV: 553–563. doi:10.1016/s0092-8674(00)00078-7. ISSN 0092-8674. PMID 11007474.
  20. The Keio Medical Science Prize Laureates 2016(недаступная спасылка). Ms-fund.keio.ac.jp. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 20 снежня 2021.
  21. 1 2 3 Kyoto University Graduate School of Medicine. Retrieved 1 October 2018.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2018. Праверана 20 снежня 2021.