Перайсці да зместу

Дзмітрый Жданок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Жданок
Нарадзіўся 3 сакавіка 1988(1988-03-03)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 16 (1)
2006 Беларусь Маладзечна 4 (0)
2006 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 0 (0)
2007 Беларусь Полацк 19 (1)
2008 Беларусь Віцебск 0 (0)
2008—2010 Беларусь Полацк 48 (11)
2011 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 16 (1)
2012—2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 28 (0)
2013 Беларусь Слонім 6 (0)
2014—2015 Беларусь Смаргонь 44 (4)
2016—2017 Беларусь Орша 52 (8)
2018—2019 Беларусь Крумкачы (Мінск) 39 (16)
2019 Беларусь Узда 7 (5)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзмітрый Жданок (нар. 3 сакавіка 1988, Магдэбург, Германія) — беларускі футбаліст.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў у 16-гадовым узросце ў «Зорцы-БДУ» ў сезоне-2004, калі «армейцы» выступалі ў Вышэйшай лізе. У мацнейшым дывізіёне правёў 16 матчаў. Пасля чаго выступаў за «Полацк» (2007—2010), сталічны СКВІЧ (2011), «Смалявічы» (2012—2013), «Слонім» (2013), «Смаргонь» (2014—2016), «Оршу» (2016—2017). З 2018 года па 2020 год гуляў за «Крумкачоў» згуляў у 49 матчах на працягу трох сезонаў, ненадоўга адлучаўся ў «Узду» з Другой лігі (2019).

У 2020 годзе знаходзіцца на 54 месцы ў спісе футбалістаў, якія правялі найбольшую колькасць матчаў у Першай лізе (224)[2].