Скончыў універсітэт Кэйо ў Токіа ў 1967 годзе. З 1972 года дэпутат (у 1986-1987 гадах старшыня камітэта па фінансах) Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі ад кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП).
З канца 1970-х на кіруючых пасадах у ЛДП: старшыня камітэта па фінансах (з 1980 года), намеснік генеральнага сакратара (з 1983 года),першы намеснік старшыні камітэта па па парламенцкіх пытаннях (з 1987 года), старшыня камісіі па палітыцы ў галіне медыцынскага забеспячэння (з 1989 года), першы намеснік генеральнага сакратара (1991-1992), а таксама ва ўрадзе Японіі: парламенцкі намеснік міністра фінансаў (1979-1980), міністр аховы здароўя (1988-1991 і 1996-2001), міністр пошты і тэлекамунікацый (1992-1996).
З красавіка 2001 года прэзідэнт ЛДП і прэм'ер-міністр Японіі. Урад Каідзумі ажыццяўляў праграму захадаў па вывадзе Японіі з эканамічнага крызісу; у знешняй палітыцы арыентаваўся на ЗША, у т.л. падтрымаў амерыкана-брытанскую ваенную аперацыю ў Іраку ў 2003 годзе.
Ва ўнутранай палітыцы прыхільнік рэформаў, змяншэння ўрадавага доўгу і прыватызацыі паштовай службы. Знешняя палітыка пры ім адзначылася пагаршэннем адносінаў з Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Расіяй. Нягледзячы на пратэсты з боку краін, акупаваных Японіяй у перыяд Другой сусветнай вайны, неаднаразова наведваў вядомы сінтаісцкі Храм Ясукуні, у якім шануюцца духі загінулых падчас вайны японскіх салдат і ваенных дзеячаў, у тым ліку якія ўчынілі ваенныя злачынствы. Неаднаразова патрабаваў вяртання ад Расіі часткі Курыльскіх астравоў. Актыўна прапагандаваў адпраўку японскага кантынгенту ў Ірак. Выступаў за змяненне Канстытуцыі Японіі з мэтай зацвердзіць спадчыну імператарскага трона па жаночай лініі.
Зноскі
↑Junichirō Koizumi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 398. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).