Окума Сігэнобу
Окума Сігэнобу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 大隈重信 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ямамота Ганбей | ||||||
Пераемнік | Масатакэ Тарауці | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хірабумі Іта | ||||||
Пераемнік | Арытома Ямагата | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 сакавіка 1838[1][2] |
||||||
Смерць |
10 студзеня 1922[1][2] (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Ayako Ōkuma[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Окума Сігэнобу (大隈 重信, Ōkuma Shigenobu, 11 сакавіка 1838 — 10 студзеня 1922) — 8-ы, 17-ы прэм’ер-міністр Японіі (1898—1898, 1914—1916), заснавальнік універсітэта Васэда. Належаў да Канстытуцыйнай партыі (Kenseito).
Нарадзіўся Сігэнобу 11 сакавіка 1838 года ў горадзе Сага, правінцыя Хідзэн (сучасная прэфектура Сага) у сям’і самурая. Вывучаў канфуцыянства ў школе клана Хідзэн. Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі, у 1867—1868 гадах займаў высокія пасады ў прамысловых і фінансавых ведамствах новага ўрада. Знаходзіўся на пасадзе міністра фінансаў у 1873—1881 гадах, перагледзеў сістэму выплаты жалавання васалам феадалаў. Меў цесныя сувязі з фірмай Міцубісі, якая ў будучыні стала адным з найбуйнейшых канцэрнаў Японіі. У 1882 Сігэнобу сфармаваў адну з першых палітычных партый Японіі — Партыю канстытуцыйных рэформаў. У тым жа 1882 ён заснаваў Спецыяльную такійскую школу, у 1902 годзе пераўтвораную ва ўніверсітэт Васэда, адзін з найбуйнейшых і самых прэстыжных прыватных універсітэтаў сучаснай Японіі.
У 1888—1889 гадах займае пасаду міністра замежных спраў у кабінетах Іта Хірабумі і Курода Кіетака. Паўторна займаў пасаду міністра замежных спраў, а таксама пасаду міністра сельскай гаспадаркі і гандлю ў другім кабінеце Мацуката Масаесі ў 1896—1897 гадах. Сумесна з заснавальнікам Ліберальнай партыі — Ітагакі Тайсукэ, фармуе Канстытуцыйную партыю, 30 чэрвеня 1898 г. на яе аснове фармуецца першы ў гісторыі Японіі партыйны кабінет, які тым не менш пратрымаўся ўсяго чатыры месяцы. У 1907 пакідае палітыку на 7 гадоў, займаецца справамі ўніверсітэта Васэда.
Сігэнобу вяртаецца ў палітыку падчас першага выступу ў абарону канстытуцыі, займае пасаду прэм’ер-міністра і фармуе свой другі кабінет у 1914 годзе. На яго прэм’ерскі тэрмін прыпадае ўступленне Японіі ў Першую сусветную вайну на баку Антанты і вылучэнне 18 студзеня 1915 ўльтыматыўнага «Дваццаць адзнаго патрабавання» Кітаю. У жніўні 1915 года Сігэнобу правёў рэарганізацыю свайго ўрада і акрамя пасады прэм’ера заняў пасаду міністра замежных спраў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Shigenobu Ōkuma // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Okuma Shigenobu // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Nagamura K. Graves and gods of Otsuka — 2016. Праверана 23 мая 2024.
- ↑ The Japan Times, Japan times. Weekly international edition — 1897. — ISSN 0447-5763