Рутара Хасімота
| Рутара Хасімота | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| яп.: 橋本龍太郎 | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Yōhei Kōno[d] | ||||||
| Пераемнік | Wataru Kubo[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Hiroshi Mitsuzuka[d] | ||||||
| Пераемнік | Hikaru Matsunaga[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Тамііці Мураяма | ||||||
| Пераемнік | Рутара Хасімота | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рутара Хасімота | ||||||
| Пераемнік | Кэйдза Абуці | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
29 ліпеня 1937[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
1 ліпеня 2006[1][3] (68 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Ryōgo Hashimoto[d] | ||||||
| Жонка | Kumiko Hashimoto[d] | ||||||
| Дзеці | Gaku Hashimoto[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | ryu-hasimoto.net/top.html | ||||||
Рутара Хасімота (29 ліпеня 1937 — 1 ліпеня 2006) — японскі палітычны дзеяч, у перыяд з 11 студзеня 1996 г. па 30 ліпеня 1998 займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хасімота атрымаў вышэйшую адукацыю ў Універсітэце Кэё, дзе навучаўся на палітолага. У 1963 годзе стаў дэпутатам японскага парламента. У 1989 годзе ён стаў міністрам фінансаў, а ў 1994 заняў пост знешняга гандлю і прамысловасці. У верасні 1995 года быў абраны лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.
Хасімота узначальваў японскі ўрад у перыяд з 1996 па 1998 год. У галіне знешняй палітыкі ў гэты час была адзначана актывізацыя дыялогу з Расіяй. На перамовах з Барысам Ельцыным Хасімота заяўляў, што абодвум краінам неабходны мірны дагавор, але ў той жа час мірны дагавор не можа быць заключаны без рашэння праблемы межаў.
У 1998 годзе Хасімота сышоў у адстаўку, якая была выкліканая няўдалым выступам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі на выбарах у верхнюю палату парламента. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Кэйдза Абуці. З 2000 па 2001 год Хасімота займаў пасаду дзяржаўнага міністра ў кабінеце Ёсіра Моры, вырашаючы пытанні адміністрацыйнай рэформы. Пасля адстаўкі Моры ў 2001 годзе, ён зноў балатаваўся на пасаду лідара ЛДП, але прайграў унутрыпартыйныя выбары Дзюн’іціра Каідзумі.
Зноскі
- 1 2 Hashimoto Ryutaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ryutaro Hashimoto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Ryutaro Hashimoto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рутара Хасімота
