Ёсіхідэ Суга
| Ёсіхідэ Суга | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| яп.: 菅 義偉 | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сіндза Абэ | ||||||
| Пераемнік | Фуміа Кісіда | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Osamu Fujimura[d] | ||||||
| Пераемнік | Katsunobu Kato[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Heizō Takenaka[d] | ||||||
| Пераемнік | Hiroya Masuda[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сіндза Абэ | ||||||
| Пераемнік | Фуміа Кісіда | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
6 снежня 1948[1] (77 гадоў) |
||||||
| Бацька | Васабуро Суга[d] | ||||||
| Жонка | Марыко Суга[d][2] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | sugayoshihide.gr.jp (яп.) | ||||||
Ёсіхідэ Суга (яп.: 菅 義 偉; нар. 6 снежня 1948, пас. Агаці, павет Агаці, прэфектура Акіта, Японія) — японскі палітык, прэм’ер-міністр Японіі (16 верасня 2020 — 4 кастрычніка 2021) і старшыня Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Японіі (14 верасня 2020 — 29 верасня 2021), генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020)[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў пасёлку Акіномія, павет Агаці, (цяпер горад Юдзава), прэфектура Акіта, Японія. Бацька расціў суніцы, маці была настаўніцай[5][6]. Атрымаў ступень бакалаўра ва ўніверсітэце Хасэй у Токіа. На працягу адзінаццаці гадоў працаваў памочнікам дэпутата парламента, потым — у Міністэрстве знешняга гандлю і прамысловасці ў 1984 годзе, пасля чаго — членам гарадскога савета Ёкагамы.
Упершыню абраны ў парламент Японіі ў 1996 годзе па спісе Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Першапачаткова з’яўляўся членам фракцыі Кэйдза Абуці, але выйшаў з фракцыі, адмовіўшыся падтрымаць кандыдатуру Абуці на выбарах лідара партыі ў 1998 годзе пасля адстаўкі Рутара Хасімота.
У першым кабінеце Сіндза Абэ ў верасні 2006 — жніўні 2007 года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і камунікацый.
Генеральны сакратар Кабінета міністраў Японіі (2012—2020).
14 верасня 2020 года быў абраны на пасаду старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 16 верасня 2020 года зацверджаны парламентам на пасаду прэм’ер-міністра[7].
У 2021 годзе Ёсіхідэ Суга распарадзіўся стварыць ва ўрадзе новую пасаду для чыноўніка, які ўзначаліць барацьбу з адзінотай[8].
3 верасня 2021 года Ёсіхідэ Суга паведаміў, што не будзе ўдзельнічаць у вераснёўскіх выбарах старшыні кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі краіны. Гэта значыць, што ён выйшаў у адстаўку праз год на пасадзе прэм’ер-міністра[9]. У той час рэзка зменшыліся рэйтынгі кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што звязваюць з няўдалай барацьбой з пандэміяй COVID-19. Папулярнасць партыі зменшылася з-за рашэння правесці Алімпійскія гульні ў Токіа, супраць чаго пратэставалі жыхары краіны, бо ў Японіі расла колькасць заражэнняў каранавірусам[10].
Зноскі
- ↑ https://japan.kantei.go.jp/97_abe/meibo/daijin/suga_yoshihide.html Праверана 23 ліпеня 2025.
- ↑ 新ファーストレディ・真理子夫人は菅新首相に「逆プロポーズ」していた!馴れ初めを親友が明かす // (untranslated) — 2020.
- ↑ https://www.sinseiren.org/ Праверана 3 ліпеня 2022.
- ↑ The Key Government Post of Chief Cabinet Secretary (англ.). nippon.com (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 March 2020. Праверана 28 жніўня 2020.
- ↑ Japan's Next Prime Minister Emerges From Behind the Curtain(англ.). The New York Times. 2020-09-14.
- ↑ Suga Yoshihide | Facts, Biography, & Prime Minister of Japan | Britannica
- ↑ Le Japon se félicite d'un nouveau premier ministre(фр.). Frony de l’information. 2020-09-14. Архівавана з арыгінала 27 кастрычніка 2020. Праверана 19 кастрычніка 2021. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 19 кастрычніка 2021.
- ↑ Японцам у пандэмію дапаможа міністр па адзіноце Газета. Ru (руск.)
- ↑ Прэм’ер-міністр Японіі выйдзе ў адстаўку Ведамасці (руск.)
- ↑ Фуміа Кісіда стаў сотым прэм'ер-міністрам Японіі. БелТА. 2021-10-04. Праверана 2021-10-04.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 21 лютага 2009. (яп.)