Курода Кіятака
| Курода Кіятака | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 黒田 清隆, Kuroda Kiyotaka | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
16 кастрычніка 1840 |
||||||
| Смерць |
23 жніўня 1900[1] (59 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Аўтограф |
![]() |
||||||
| Прыналежнасць | Японская імперыя | ||||||
| Род войскаў | Imperial Japanese Army[d] | ||||||
| Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Курода Кіятака (黒田 清隆, Kuroda Kiyotaka, 16 кастрычніка 1840 — 25 жніўня 1900) — 2-і прэм'ер-міністр Японіі (з 30 красавіка 1888 па 25 кастрычніка 1889).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прымаў актыўны ўдзел у праграме ўрада па засяленні вострава Хакайда. Ён пражыў там з 1870 па 1882 год, перыядычна прыязджаючы ў Токіа для справаздачы перад урадам. У 1878 годзе, пасля смерці Акуба Тасіміты, ён стаў лідарам клана Сацума. Незадоўга да таго, як ён пакінуў свой пост на Хакайда, яго абвінавацілі ў продажы дзяржаўнай уласнасці.
У 1888 годзе ён становіцца прэм’ер-міністрам і займаецца прыняццем канстытуцыі Мэйдзі. Аднак у наступным годзе ён быў вымушаны пакінуць гэты пост, пасля таго, як зрабіў некалькі грубых памылак пры заключэнні гандлёвых дагавароў. Пазней ён становіцца гэнро, міністрам камунікацый і старшынёй тайнага савета.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kuroda Kiyotaka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
