Ямагата Арытома
Ямагата Арытома | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 山縣有朋 яп.: 山県有朋 | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Курода Кіятака | ||||||
Пераемнік | Мацуката Масаёсі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Окума | ||||||
Пераемнік | Хірабумі Іта | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Yamada Akiyoshi[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 чэрвеня 1838[1][2] |
||||||
Смерць |
1 лютага 1922[3][4][…] (83 гады) |
||||||
Род | Yamagata clan[d] | ||||||
Жонка | Tomoko Yamagata[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Род войскаў | Imperial Japanese Army[d] | ||||||
Званне | фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ямагата Арытома (яп.: 山縣 有朋, 14 чэрвеня 1838, Хагі — 1 лютага 1922, Токіа) — японскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі ў 1889—1891 і 1898—1900, князь (1907).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хагі — галоўным горадзе княства Цёсю (цяпер прэфектура Ямагуты), у сям’і самурая. У 1869 годзе быў пасланы вывучаць арганізацыю ваеннай справы ў Еўропе. У 1873 годзе атрымаў пасаду міністра абароны і заняўся перабудовай японскай арміі па прускім узоры. Здушыў паўстанне Сайго Такаморы (Сацумскае паўстанне 1877). Пераканаў імператара Мэйдзі ў неабходнасці стварэння Генеральнага штаба, падпарадкаванага непасрэдна імператару. З 1878 года — начальнік Генеральнага штаба.
У 1883 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў. З 24 снежня 1889 года — прэм’ер-міністр Японіі; сышоў у адстаўку 6 мая 1891 года з-за канфлікту з першым японскім парламентам. Неўзабаве пасля адстаўкі стаў адным з саветнікаў імператара (гэнро). Камандуючы Першай японскай арміяй у япона-кітайскай вайне 1894—1895 гадоў.
У 1896 годзе падпісаў пратакол Пратакол Лабанава — Ямагаты аб Карэі.
Другі раз стаў прэм’ер-міністрам у 1898 і знаходзіўся на чале ўрада да кастрычніка 1900 года. У маі 1900 года правёў праз парламент закон, па якім міністры арміі і ваенна-марскога флоту маглі прызначацца толькі з ліку ваенных, размешчаных на абавязковай службе. Такім чынам, з гэтага часу ваенныя міністры падпарадкоўваліся не прэм’ер-міністру, а непасрэдна імператару як вярхоўнаму галоўнакамандуючаму. Гэтым законам армія забяспечыла сабе амаль поўную аўтаномію ад грамадзянскага кіраўніцтва краіны.
На працягу руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў зноў быў начальнікам Генеральнага штаба. Пасля заканчэння войны Ямагата адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці, але заставаўся ўплывовай фігурай да самай сваёй смерці ў 1922 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aritomo Yamagata // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Aritomo Yamagata // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Ямагата Аритомо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Fujimura M. Yamagata Aritomo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ямагата Арытома
- ЯМАГАТА Аритомо // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Прэм’ер-міністры Японіі
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў прэфектуры Ямагуты
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 1922 годзе
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры ордэна Залатога каршуна 1 ступені
- Кавалеры ордэна Залатога каршуна 2 ступені
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Асобы
- Дзяржаўныя дзеячы Японіі
- Міністры ўнутраных спраў Японіі
- Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1894—1895)
- Князі Японіі