Рагоўскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рагоўскае
Каардынаты: 55°03′55,24″ пн. ш. 29°00′30,39″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Даўжыня 1,71 км
Шырыня 0,59 км
Плошча 0,6 км²
Аб'ём 0,00668 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,37 км
Найбольшая глыбіня 28,1 м
Сярэдняя глыбіня 11,1 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,27—0,285 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Плошча вадазбору 99,6 км²
Упадаюць Лукомка
Выцякаюць ручай
Рагоўскае (Беларусь)
Рагоўскае
Рагоўскае
Рагоўскае (Віцебская вобласць)
Рагоўскае
Рагоўскае

Раго́ўскаевозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 1 км на поўнач ад вёскі Варашкі.

Плошча паверхні возера 0,6[1] км². Даўжыня 1,71[1] км, найбольшая шырыня 0,59 км, даўжыня берагавой лініі 4,37 км. Найбольшая глыбіня 28,1[1] м, сярэдняя 11,1 м. Аб′ём вады ў возеры 6,68 млн. м². Плошча вадазбору 99,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй 18—24 м, на поўначы і паўночным усходзе 9—10 м, на ўсходзе і поўдні возера 4—5 м. Берагавая лінія звілістая на ўсходзе возера. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. На ўсходзе возера берагі вышынёй да 0,2 м. Зона мелкаводдзя вузкая. Шырыня яе 5—15 м, на ўсходзе да 35—40 метраў. Дно возера пясчанае да глыбіні 2—3 м (на ўсходзе і поўначы да глыбіні 4—6 м). Да глыбіні 5—10 метраў дно выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — гліністым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. На поўдні ў Рагоўскае возера ўпадае рака Лукомка, на поўначы выцякае пратока ў возера Астраўкі. Надводная прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—35 м ад берага і да глыбіні 1,7—2 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3—4 м.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, сом[1], лінь, плотка, краснапёрка, рапушка[1] і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Богдзель І. І. Рагоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдзель І. І. Рагоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 202. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп,тираж 3 000 экз.(руск.) 
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]