Другая экватарыяльная сістэма каардынат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Equatorial coordinate system (celestial).svg

Другая экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з'яўляецца плоскасць нябеснага экватара. Адной з каардынат пры гэтым з'яўляецца схіленне δ (радзей - палярная адлегласць p).

Іншай каардынатай можа быць:

Сістэма[правіць | правіць зыходнік]

У гэтай сістэме, як і ў першай экватарыяльнай, асноўнай плоскасцю з'яўляецца плоскасць нябеснага экватара, а адной з каардынат пры гэтым з'яўляецца схіленне (δ) (радзей - палярная адлегласць p). Але другая каардыната - прамое ўзыходжанне (α) - дуга нябеснага экватара ад кропкі вясновага раўнадзенства да круга схілення свяціла, або вугал паміж кірункам на кропку вясновага раўнадзенства і плоскасцю круга схілення свяціла. Такім чынам, пачатак адліку знаходзіцца ў кропцы, дзе Сонца перасякае нябесны экватар вясной (пункт вясновага раўнадзенства). Гэты вугал вымяраецца на ўсход ад бачнага становішча цэнтра Сонца, гэта значыць у бок, процілеглы суткаваму кручэнню нябеснай сферы, уздоўж нябеснага экватара і прымае значэнні ад 0° да 360° (у градуснай меры) альбо ад 0 г да 24 г (у гадзіннай меры).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Астранамічны энцыклапедычны слоўнік