Дубраўская сярэдняя школа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дубраўская сярэдняя школа
Заснавана 1903
Тып школа
Сайт dubrovka.ucoz.net

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубраўская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1903—1991[правіць | правіць зыходнік]

Згодна архіўных дадзеных школа ў вёсцы Сінча была адкрыта ў 1903 годзе. Гэта была школа царкоўнай граматы, дзе вывучалі Закон Божы, арыфметыку, пісьмо і чытанне па кнізе «Сеятель». Першымі настаўнікамі былі: Пілуй Іван Сцяпанавіч, Копшык Соф’я, Матусевіч Марыяю.

Пасля 1917 года школа атрымала статус пачатковай. Па дадзеным архіва ў 19211923 гг. Настаўнікамі ў школе працавалі Тарасевіч Стэфан і Крывіцкі Кіпрыян Сямёнавіч.

У 1931 годзе школа была пераўтворана ў сямігадовую. У гады Другой сусветнай вайны школа не дзейнічала. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе ў Сінчы зноў пачала працаваць пачатковая школа, затым з 1948 навучальнага года сямігодка, а ў 1962 годзе Сінчанская школа стала васьмігадовай.

Спачатку школа размяшчалася ў двух драўляных памяшканнях. Але ў 1965 годзе сіламі бацькоў, настаўнікаў і вучняў, з дапамогай калгаса «Прагрэс» быў пабудаваны новы цагляны будынак на 240 месцаў. Сінчанская васьмігадовая школа праіснавала да жніўня 1991 года. З 1950 па 1991 год школа выпусціла больш за 800 вучняў.

1991[правіць | правіць зыходнік]

Дубраўская сярэдняя школа пачала дзейнічаць з 1991 года. Першы выпуск-1992 год. Колькасць выпускнікоў за 27 гадоў — 308.З іх медалістаў − 13 з залатой медаллю — 4,з сярэбранай — 9. 37 выпускнікоў абралі прафесію педагога. З іх 4 працуюць ДУА «Дубраўская сярэдняя школа». У школе на 1 верасня 2018 года навучаецца 90 вучняў[1].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікітаўна Мерчанка Валянціна (пасля вайны да 1950),
  • Вера Ўладзіміраўна Верына (з 1950),
  • Клара Аляксееўна Кукіна,
  • Ядзвіга Іосіфаўна Навіцкая (Варапай),
  • Віктар Пятровіч Федзічкін (1991 — ?),
  • Н. М. Палівода,
  • Андрэева Валянціна Фёдараўна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9