Суцінскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа
Суцінскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа | |
---|---|
Заснавана | 1912 |
Тып | школа |
Сайт | sutin.ucoz.ru |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Суцінскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» — установа сярэдняй адукацыі ў г. в. Суцін Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Школа была адчынена ў 1912 г. земствам. Гэта было аднагадовае народнае вучылішча. Настаўніцай тады працавала Аляксандра Бяляева. З 1913 г. тут працавалі Наталля Ярмак i яе сын Мікалай. У 20-30 -я гг. у Суціне было дзве школы — беларуская i польская. У 1925-26 гг. у Суцінскай польскай 4-гадовай школе вучыліся 102 вучні, загадчыцай школы была Вішнеўская Юзэфа, а настаўніцай Вернікоўская Станіслава. У беларускай Суцінскай школе настаўнічаў адзін Мікалай Ярмак. У канцы 20-х абедзве Суцінскія школы становяцца 7-годкамі. Увесь гэты час школы не маюць свайго будынка i працуюць у наёмных памяшканнях. У пачатку 30-х у Суціне пачалі будаваць новую школу. Была яна драўляная, аднапавярховая. У адным будынку працавалі польская i беларуская школы. Польскую закрылі ў 1937 г.
У час рэпрэсій 1937—1938 гг. настаўнікі Бабіцкі, Баброўскі, Шкурдзюк, Станіцкі былі арыштаваны i прапалі. Нядоўга папрацаваў у Суціне, а потым у Тальцы, гісторык Вайлевіч — адукаваны, разумны, прыгожы, таксама трапіў пад каток сталінскіх рэпрэсій. Суцінскія вучні, што хацелі закончыць 10-годку, мусілі працягваць вучобу ў Тальцы. У 1936/37 навучальным годзе тут быў адкрыты восьмы клас, а ў 1939 г.
У гады вайны школы працавалі, але не ўвесь час. Мацеевіцкая школа працавала, пакуль Мацеевічы не сталі партызанскай зонай. Партызаны лічылі настаўнікаў пасобнікамі акупантаў. Так, вясной 1943 г. партызаны спалілі Суцінскую школу, гэта яны зрабілі для таго, каб перашкодзіць пасяленню ў будынку школы роты італьянцаў, якіх прывезлі з-пад Сталінграда. Італьянскую роту немцы размясцілі ў іншых памяшканнях, а вось новы будынак школы (у 1936 г. пабудаваны) суцінцы страцілі. З вайны Суцін выйшаў без школы.
У пасляваенныя гады зноў школа стала працаваць у прыстасаваных памяшканнях, у прыватных дамах. Сучасная тыпавая 2-павярховая школа ў Суціне была пабудавана ў 1961 г.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Іванавіч Мішчанчук - паэт, перакладчык, навуковец, сябар ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Дырэктары школы
[правіць | правіць зыходнік]Дырэктарамі ў пасляваенны час працавалі:
- Пашкоўскі,
- Савельеў,
- Аляшкевіч,
- Леанід Канстанцінавіч Доўнар,
- Вячаслаў Аляксеевіч Ярашэнка,
- Карнейчык,
- Мікалай Мікалаевіч Кавальчук,
- Валянціна Іванаўна Кавальчук[1],
- Ірына Аляксандраўна Грышанкова.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Мясцовая школа
-
Мясцовая школа
Зноскі
- ↑ http://old.talka.info/scuzin.html Архівавана 13 студзеня 2018.