Сінча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сінча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 106 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222815
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870066
Сінча на карце Беларусі ±
Сінча (Беларусь)
Сінча
Сінча (Мінская вобласць)
Сінча

Сінча́[1] (трансліт.: Sinča, руск.: Синча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, каля ракі Талька.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1744 годзе ўласнасць М. Агінскай-Завішы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XVIII стагоддзі нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Вомельна[3]. У 1800 годзе была капліца. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

Нейкі час уласнасць Бурзынскіх герба Трыўдар, пазней Ратынскіх герба Крыўда. Віктар Сармата Ратынскі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што значная частка маёнтка была канфіскавана расійскімі ўладамі, аднак сам маёнтак застаўся ў Ратынскіх[4].

Увесну 1886 года адбыліся сялянскія хваляванні супраць адміністрацыі памешчыка. У 1891 годзе заснаваны вінакурны завод, у якім у 1913 годзе было 10 рабочых.

Сядзіба Ратынскіх, пач. XX ст.

Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 2 крамы, побач аднайменны маёнтак Ратынскага, дзе быў вінакурны завод. У 1897 годзе маёнткам валодаў Баагім Ратынскі, сын Віктара[5]. У канцы XIX стагоддзя сяляне Сінчы апроч земляробства займаліся вырабам колаў, саней, ліпавых рагожак, а таксама пчалярствам у навакольных лясах[6].

У 1903 годзе адкрыта школа граматы.

У жніўні 1905 года адбылося сялянскае выступленне, распачатае з самавольнага выпасу жывёлы на пасевах Ратынскага[7]. Выступленне падаўлена салдатамі, арганізатары арыштаваныя[8].

Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку былі 2 млыны і крупадзёрка. Апошнім уласнікам маёнтка быў Багдан Лукаш Ратынскі, сын Віктара[4].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[9]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. Школа граматы рэарганізавана ў школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 86 дзяцей, у тым ліку 26 дзяўчынак, працавалі 2 настаўнікі. З 1924 да 1965 года цэнтр Сінчанскага сельсавета.

У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе быў створаны саўгас «Сінча», працавала кузня, маслабойня, стальмашня, шорная майстэрня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ліпені 1943 года вёска спалена нямецкай уладай, забіта 16 чалавек[10].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 28 двароў, 180 жыхароў
  • 1816 год — 37 двароў, каля 200 жыхароў
  • 1897 год — 84 двары, 532 жыхары
  • 1908 год — вёска, 101 двор, 647 жыхароў; маёнтак, 1 гаспадарка, 142 жыхары
  • 1917 год — вёска, 118 двароў, 632 жыхары; маёнтак, 195 жыхароў
  • 1960 год — 348 жыхароў
  • 2002 год — 78 двароў, 163 жыхары
  • 2010 год — 60 гаспадарак, 118 жыхароў
  • 2012 год — 52 гаспадаркі, 111 жыхароў
  • 2019 год — 106 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаспадарчы двор маёнтка (XIX ст.)[11]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Ратынскіх (XIX ст.)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сінчы́, мн.
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 27 снежня 2023.
  4. а б Dzieje rezydencji 1991, s. 147.
  5. Памяць 2003, с. 94.
  6. SgKP 1889, с. 616.
  7. Памяць 2003, с. 62.
  8. Памяць 2003, с. 720.
  9. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  10. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 27 снежня 2023.
  11. Синча, усадьба: хоздвор (фото). orda.of.by. Праверана 27 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]