Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Дубраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870021
Дубраўка на карце Беларусі ±
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет) (Беларусь)
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)

Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленне заснавана ва ўрочышчы, дзе расло шмат дубоў, таму яно і атрымала такую назву.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, 19 км чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мар’іна Горка - Селецк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. маёнтак у Амельнянскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1926 г. пасёлак.

На пачатку 1930-х гг. створаны калгасы «Краіна Саветаў» і «Спаборнік», працавалі дзве кузні.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3.07.1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У жніўні 1941 г. пасёлак спалены, загінула 7 жыхароў.

З 23.07.1984 г. цэнтр сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 1 двор, 3 жыхары.
  • 1926 - 20 гаспадарак, 99 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 268 двароў, 858 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Ашчадная каса.
  • Аддзяленне сувязі.
  • Рамонтна-механічныя майстэрні.
  • Крама.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка.
  • Дом культуры.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Амбулаторыя.
  • Ветэрынарны ўчастак.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748, [1] с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]