Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа
Заснавана 1879
Тып школа
Сайт borsl.schools.by

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» — установа сярэдняй адукацыі ў а.г. Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Бор-Слабадскую школу наведваюць вучні з вёсак Скрыль, Скрыльская Слабада, Падвілле, Антанова , Хацешава, Гарэлец, Ржышча, Пцічанскае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Школа была заснавана ў 1879 годзе як школа граматы, яе наведвалі 28 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Першымі настаўнікамі былі Лявон Буцкевіч і Адам Кунец.

У 1910 годзе пераіменавана ў царкоўна-прыходскую. Будынак школы быў драўляны. Асноўнымі прадметамі былі закон Божы, арыфметыка, руская мова. Першыя настаўнікі: Леанід Буцкевіч, Адам Кунец — яфрэйтар царскай арміі.

У 1921 годзе пачала работу як адзіная працоўная школа 1 ступені (чатырохгодка), займалася ад 80 да 140 вучняў.

У 19381939 гадах пераіменавана ў сямігодку. Першы выпуск адбыўся ў 1941 годзе.

У час Другой сусветнай вайны ўсе тры будынкі школы былі разбураны. У 1945 годзе заняткі аднавіліся ў наёмным памяшканні. Загадчыкам школы пасля вайны быў Ямельян Маркавіч Ляпіч.

У 1949 годзе было куплена два пакоі ў вёсцы Бор. Школа зноў была рэарганізавана ў сямігадовую.

Новы будынак школы быў пабудаваны ў 1962 годзе.

У 2003 годзе ў школе вучылась 109 вучняў, працавала 18 настаўніка.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Талкачоў (19501952).
  • Канстанцін Нікіціч Шынкарык (1952—1965).
  • Артур Сяргеевіч Салодкі (1965—1968).
  • Міхаіл Фёдаравіч Кавалёў (19691975).
  • Анатоль Яўгенавіч Аляшкевіч (1975—2010).
  • Валянціна Фёдараўна Андрэева (2010—2014).
  • Наталля Уладзіміраўна Валенкова (з 2014).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі