Перайсці да зместу

Ераваам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ераваам I)
Ераваам I
стар.-яўр.: יָרָבְעָם
Партрэт са зборніка біяграфій Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Партрэт са зборніка біяграфій Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Цар Ізраіля
928 да н.э.907 да н.э.
Папярэднік Саламон, як цар аб'яднанага Ізраільскага царства
Пераемнік Надаў

Нараджэнне X стагоддзе да н.э.
  • Ізраільскае царства[d]
Смерць 910 да н.э.
Бацька Нават Яфрэмлянін[d][1][2]
Маці Цэруа[d][3]
Жонка жонка Ераваама I[d]
Дзеці Нават і Авія[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ераваам — першы цар ізраільскі.

Быў рабом цара Саламона, пры якім быў наглядчыкам над чыншавымі. Карыстаючыся непрыхільнасцю народа да Саламона, ён яшчэ пры яго жыцці дамагаўся царскага стальца, але вымушаны быў уцячы ў Егіпет. Пасля смерці Саламона ўзначаліў незадаволеных домам Давыдавым і, калі 10 плямён адкалолася ад Раваама, сына Саламона, стаў іх царом. Будучы царом ізраільскім, увёў паганскае ідалапаклонства, замяніў левіцкіх свяшчэннікаў жрацамі з простага люду, пабудаваў капішчы, увёў спецыяльнае свята ў гонар свайго ідала. Владарства Ераваама працягвалася 22 гады. Сваёй сталіцай ён спачатку абраў Сіхем, а потым перанёс яе ў Фірцу. У час вайны з іўдзейскім царом Авіяй Ераваам страціў некалькі сваіх гарадоў і згубіў вялікую колькасць войска, пасля чаго ўжо не мог аднавіць сваю былую моц[4].

Зноскі

  1. Никифор (Бажанов) Иеровоам // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IIМ.: 1892. — С. 77–78.
  2. А. Л. Иеровоам // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 646.
  3. Церуа // Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящемСПб.: 1913. — Т. 15. — С. 806.
  4. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 145—146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.