Каменная Горка (жылы раён, Мінск)
| Каменная горка | |
|---|---|
| | |
| 53°55′02″ пн. ш. 27°25′39″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горад | Мінск |
| Адміністрацыйны раён горада | Фрунзенскі раён |
| Дата заснавання | 2008 |
| Год уключэння ў межы горада | 2004 |
| Паштовыя індэксы | 220017 |
| Плошча | 4,5 км² |
| Насельніцтва | 65 тыс. чал. |

Каменная Горка — жылы раён на захадзе Мінска. Размешчаны на тэрыторыі плошчай 450 га ў межах МКАД — вуліцы Прытыцкага — Кунцаўшчына — Калеснікава (4-е гарадское кальцо), абмежавана з поўначы катэджным пасёлкам Масюкоўшчына. Разлічаны на 65 тысяч чалавек.
Мяркуецца пабудаваць пяць мікрараёнаў з квартальным тыпам забудовы, канцэнтрацыяй грамадскіх і камунальных функцый у прымагістральнай зоне МКАД і размяшчэннем высокашчыльнага жылля ў непасрэднай блізкасці да лініі метро. Школы і дашкольныя ўстановы выдзяляюцца ў асобную зону, адасобленую ад жылой забудовы паласой зялёных насаджэнняў. Аснову забудовы складаюць дамы вышынёй у 9 і 16 паверхаў.[1]
Пры гэтым дамы ўзводзяцца групамі, тым самым ствараецца адзіная дваровая прастора, на якой арганізаваны дзіцячыя пляцоўкі, месцы адпачынку. У раёне прадумана схема размяшчэння асабістага аўтатранспарту. Паркоўкі размешчаны па перыметры кожнага квартала, а не ў дварах.[1]
У першую чаргу (да 2010) забудоўваліся першы і пяты мікрараёны на поўдні раёна. Чакаецца, што горадабудаўнічы воблік жылога раёна Каменная Горка будзе канчаткова сфарміраваны да 2015.[2]
Асноўныя вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]
- Прытыцкага
- Кунцаўшчына
- Нёманская
- Казіміраўская
- Каменнагорская
- Лідская
- Налібоцкая
- Люцынская
- Калеснікава
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Грамадская інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры. У цэнтры жылога раёна запраектаваны мясцовы рынак, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, ФАК з басейнам, запланаваны кінатэатр, музычная школа, рэстаран і кафэ, бібліятэка, маладзёжна‑забаўляльны цэнтр і іншыя аб'екты. У жылым раёне будзе створана сетка гандлёвых кропак, аптэк, а таксама аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» і ААБ «Беларусбанк». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя паліклінікай № 26 і гарадской падстанцыяй хуткай медыцынскай дапамогі. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёна — ГЦ «ProStore», ГБЦ «Мацярык» і ГЦ «Green City».
-
Каменная Горка-1 (з боку вул. Прытыцкага)
-
Каменная Горка-2
-
Каменная Горка-3
-
Каменная Горка-4
-
Каменная Горка-5
-
Вуліца Казіміраўская
-
Вялікая пустка паміж мікрараёнамі
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Кунцаўшчына і дыспетчарская станцыя Каменная горка-5. Побач з мікрараёнам знаходзіцца станцыя метрапалітэна Каменная Горка. Мінгарвыканкам агучваў планы пабудаваць яшчэ адну станцыю — Красны Бор.
| Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
|---|---|---|
| Аўтобусныя маршруты: | ||
| 12 | д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 | |
| 17 | д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына | |
| 29 | д/с Кунцаўшчына — д/с Карастаянавай | |
| 30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак — пятніца |
| 30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
| 36 | д/с Кунцаўшчына — в. Тарасава | |
| 40 | д/с Кунцаўшчына — д/с Ландэра | |
| 41 | д/с Масюкоўшчына — Каменная Горка-5 | Панядзелак — пятніца |
| 42 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 54 | д/с Захад-3 — ст. м. Спартыўная | |
| 60 | д/с Захад-3 — ГЦ Ждановічы | |
| 78 | д/с Каменная Горка-5 — АВ Цэнтральны | |
| 83э | д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы | Акрамя панядзелка |
| 101 | д/с Дружная — ГЦ Ждановiчы | |
| 107 | д/с Кунцаўшчына — Каржанеўскага | |
| 116 | д/с Каменная горка-5 — Малінаўка-8 | |
| 121 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | |
| 121д | д/с Сухарава-5 — Люцынская | Субота, нядзеля |
| 122э | д/с Кунцаўшчына — зав. Соф'і Кавалеўскай | |
| 128 | Каменная Горка-4 — ст.м. Каменная Горка | |
| 137 | д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя | Панядзелак — пятніца |
| 138 | д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні | |
| 140 | д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы | Панядзелак — пятніца |
| 144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | |
| 149 | д/с Захад-3 — р/к Люцынская | |
| 159 | д/с Захад-3 — Каменная Горка-5 | |
| 177э | д/с Кунцаўшчына — Азярцо | |
| 181с | Каменная Горка-5 — д/с Масюкоўшчына | Панядзелак — пятніца |
| 182с | д/с Каменная Горка-5 — д/с Сухарава-5 | |
| 184с | д/с Каменная Горка-5 — д/с Адоеўскага | |
| 185с | д/с Каменная Горка-5 — Масюкоўшчына | |
| 188с | Брылевічы — Школа №188 | |
| Тралейбусныя маршруты: | ||
| 9 | д/с Кунцаўшчына — Гарадскі вал | |
| 13 | д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал | |
| 18 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | Панядзелак — пятніца |
| 21 | д/с Сухарава-5 — Люцынская | |
| 25 | д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 | |
| 31 | д/с Кунцаўшчына — Сямашкі | |
| 48 | д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10 | Панядзелак — пятніца |
| 52 | д/с Малінаўка-4 — Люцынская | |
| 55 | д/с Кунцаўшчына — Акадэмічная | |
| Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Каменная Горка | ||
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Паміж мікрараёнамі Каменная Горка-1 і Каменная Горка-2 створана агульнараённая зона адпачынку, якая атрымала імя былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Урачыстае адкрыццё новай зоны адпачынку адбылося 18 кастрычніка 2014 года. Плануецца, што тут будзе працаваць некалькі гульнявых пляцовак, у тым ліку для дзяцей-інвалідаў.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Каменная Горка (жылы раён, Мінск) на Вікісховішчы |
