Жыццё насякомых
Жыццё насякомых | |
---|---|
руск.: Жизнь насекомых | |
Жанр | турбарэалізм[d] |
Аўтар | Віктар Алегавіч Пялевін |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1993 |
Дата першай публікацыі | 1993 |
Папярэдні | Амон Ра |
Наступны | Чапаеў і Пустэча |
«Жыццё насякомых» (руск.: «Жизнь насекомых») — другі раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісаны ў 1993 годзе. Раман упершыню апублікаваны ў часопісы «Знамя» у 1993 годзе[1].
Алегорыя на чалавечае жыццё, дасягнутая шляхам яе супастаўлення з жыццём насякомых (відавочныя паралелі з п’есай Карала Чапека «З жыцця казурак»). Выбраныя аўтарам персанажы з’яўляюцца тыповымі прадстаўнікамі расійскага грамадства пачатку 1990-х гадоў. Аднак, гэты факт сам па сабе ролі не гуляе, бо тыпажы вельмі ўніверсальныя і адэкватныя для любога часу.
У рамане аўтар адсылае чытача да спадчыны Марка Аўрэлія, Карласа Кастанеды, будызму і філасофскіх ідэй антычнасці. Гэты прыём неабходны В. Пялевін для даследавання магчымасці экзістэнцыяльнага прарыву асобна ўзятага чалавека да праўды ва ўмовах сучаснай масавай цывілізацыі. У супастаўленні і дыялогу розных філасофскіх дыскурсаў (антычнага і ўсходняга) вядучая роля належыць антычным.
У 1999 годзе раман перакладзены на англійскую мову.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне рамана разгортваюцца ў пачатку 1990-х гадоў у Крыме. У рамане існуюць паралельна два светы: чалавечы і насякомых. Адпаведна, кожны з герояў выступае то ў адной, то ў іншай сваёй іпастасі, а часам — у абедзвюх разам.
Камары
[правіць | правіць зыходнік]Два рускіх камара, Артур і Арнольд, павінны сустрэцца з амерыканскім камаром Сэмам. Сэм знаёмы з Расіяй, ён выдатна размаўляе па-руску.
Салідарызуючым пачаткам для ўсіх трох камароў з’яўляецца чалавечая кроў. Смактанне крыві для гэтых герояў і важны вольны час, і праца, і прызванне, і запал. Сэм прыляцеў у Расію, каб сабраць новыя ўзоры крыві. Камары адпраўляюцца па здабычу.
Кроў, якую паспрабаваў Сэм апынулася вялікай для яго праблемай. Амерыканец адразу ж напіўся адэкалона, які змяшчаўся ў крыві гаспадара.
Адбываецца знаёмства з камаром Арчыбальдам. Апошні не смокча кроў, як звычайны камар, а ўжывае яе з лабараторыі ў кансерваваным выглядзе, шклянкамі. Задачай таварышаў з’яўляецца вярнуць Арчыбальда да нармальнага камарынага жыцця, дзе камары п’юць кроў на паляванні. З Арчыбальдам здараецца няшчасны выпадак, яго забівае муха Наташа ў момант, калі ён спрабуе прысмактацца да яе нагі.
Жукі-скарабеі
[правіць | правіць зыходнік]Жукі-скарабеі — бацька і сын. Галоўнае ў іх жыцці — гэта гной (у чалавечым свеце — грошы).
Сын-скарабей ніяк не можа зразумець гэтага дуалізму: як гнаявы шар можа быць адначасова і тым шарам, што ён штурхае перад сабой, і тым шарам, да якога ён прыліпнуў, які коціцца сам сабой невядома куды. Перыядычна паўтаральнае імгненне, калі скарабеі, якія ўгразнулі ў гной, аказваюцца пад сваім шарам, які коціцца — гэта сон. Самі яны ўспрымаюць гэту з’яву так, нібы час ад часу на іх вочы наязджае бетонная пліта. Калі бетонная пліта ад’язджае ад іх вачэй, скарабеі прачынаюцца.
Бацька-скарабей доўгія гады вучыць сына уласнай філасофскай сістэме, пакуль ён не памірае, забіты жаночай туфляй.
Мурашкі
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя героі гэтай лініі — лятучая мурашыха Марына, мурашыны леў, маёр Мікалай, і іх дачка муха Наташа.
Марына прылятае невядома адкуль і садзіцца на набярэжную. Яна не ведае, чаго яна хоча. Яна такая ж, як усе. Таму для пачатку яна паступае так, як усе навакольныя самкі: яна спілоўвае напільнікам свае крылы, затым ідзе ў кіназалу, наглядаецца там нейкіх замежных фільмаў і улюбляецца ў нейкага замежнага акцёра. Ёй хочацца, каб і ў яе жыцці ўсё ішло так, як паказана ў гэтых фільмах.
Выйшаўшы з кіназалы, яна адпраўляецца капаць сабе нару. Вырывае і ўладкоўваецца ў ёй. Праз нейкі час у яе нару ход пракапвае Мікалай. Яны пачынаюць жыць разам у нары, якая знаходзіцца ў Магадане.
Мікалай спяшаецца: пакуль жонка яшчэ не канчаткова патаўсцела і яшчэ можа вылезці з нары, трэба было б звадзіць яе ў тэатр. Мікалай у тэатры нечакана памірае, яго калегі пілуюць яго труп на часткі. Частка гэтых кавалкаў Марына прыносіць з сабой у нару. У нары яна імкліва таўсцее, практычна губляе магчымасць рухацца. Затое цяпер Марына становіцца маці. Тут у яе вылупляецца з яйка дачка Наташа.
Жаданнем Марыны з’яўляецца вырасціць з дачкі работніка культуры, таму ўсё дзяцінства Наташа навучаецца гульні на баяне, які дастаўся ёй ад нябожчыка бацькі. Лёс Наташы складзецца інакш, чым жадала яе маці і яна стане мухай (інтэр-дзяўчынкай). З гэтага часу паміж ёй і маці ўтворыцца сцяна. Яна знаёміцца з камаром Сэмам, адзін раз прыводзіць яго нават дадому.
Наташа скардзіцца Сэму на цяжкае жыццё. У мух няма ніякіх правоў, іх труцяць хімікатамі. Яна марыць з’ехаць з ім у Амерыку. Але Наташыным марам не наканавана спраўдзіцца. У канцы рамана яна гіне на вачах у Сэма, прыліпнуўшы да клейкай стужцы ў рэстаране.
Начныя матылі
[правіць | правіць зыходнік]Наступная сюжэтная лінія рамана: жыццё начных матылёў Дзімы і Міці. Яны імкнуцца да святла, але не могуць зразумець, што такое святло, што такое цемра і ці ёсць святло на самай справе.
У пэўны момант Дзіма і Міця разумеюць, што яны, не матылі, а светлякі, а, значыць, з’яўляюцца крыніцай святла самі, але пры гэтым вымушаныя заўсёды знаходзіцца ў цемры. І пажадана, каб ніхто не здагадаўся, што яны — гэта яркая крыніца святла, акрамя якой у свеце нічога не існуе.
У канцы рамана Міці даводзіцца змагацца з уласным трупам, але пры гэтым хто з кім змагаецца і хто атрымлівае перамогу, застаецца нераскрытым.
Канапляныя клапы
[правіць | правіць зыходнік]Максім і Мікіта ў свеце насякомых — канапляныя клапы (наркаманы). Яны настолькі малыя, што многія наркаманы прымаюць іх за дробнае смецце, якае трашчыць, пакуль яны паляць. Але некаторыя наркаманы ведаюць, што гэта не смецце, а дробныя жучкі, і вераць у прымету, што, калі жучкі спрабуюць вылезці з сумесі і некуды ўцячы, — гэта значыць, што вось-вось наляцяць мянты і пара ўцякаць ад іх самім. Мікіта ведае пра ўсё гэта і распавядае Максіму, калі ён зайшоў да яго ў госці. Сябры пагаманіўшы, адпраўляюцца па сваіх наркаманскіх справах.
Па дарозе ім трапляюцца мянты. Мікіта і Максім хаваюцца ад іх у шырокую трубу. У свеце насякомых гэтая труба аказваецца цыгарэтай, касяком. Касяк падпальваюць і скурваюць. Перад смерцю Максім звяртаецца да бога і атрымлівае ад бога адказ, што за ім няма віны. (У чалавечым свеце цыгарэту курыў Сэм, а словы, якія Максім пачуў, думаючы, што гэта быў адказ бога, былі словамі Сэма да Наташы).
Прусакі-Цыкады
[правіць | правіць зыходнік]Сярожа вылупляецца з яйка, падае з дрэва на зямлю, угрызаецца ў зямлю. Асноўны яго занятак — рыць зямлю, чым ён і будзе займацца ўсё сваё жыццё. Капаннем ён займаецца, калі яму трэба выйсці на працу, і па вяртанні з працы ён капае зямлю, каб апынуцца дома. Сярожа нават капае сабе жанчын. Мэта яго жыцця накапаць як мага больш бабак, і ён выконвае яе.
Вялікі страх Сярожы стаць прусаком на радзіме, але дакопвацца да Амерыкі. У Амерыцы Сярожа бесперапынку заняты капаннем. Нягледзячы на ўсе свае намаганні ён трансфармуецца ў старога амерыканскага прусака. У старасці герой разумее, што капаць трэба выключна ўверх — гэта прыводзіць яго на паверхню зямлі. У гэты момант Сярожа ператвараецца ў цыкаду з прусака. У яго з’яўляюцца крылы і ён імі пачынае па звычцы капаць паветра. Тут паўтор вечара, дзе герой нараджаецца з яйка. Чытач разумее, што нічога іншага проста ніколі не было.
Пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2017 — Жыццё насякомых (рэжысёрская майстэрня Руслана Кудашова), Вялікі тэатр лялек, Санкт-Пецярбург[2],
- 2019 — Йа або жыццё насякомых (пластычны спектакль), Пермскі свабодны тэатр сучаснага танца, Перм[3],
- 2000 — Жыццё насякомых (монаспектакль паводле рамана) — Сяргей Макавецкі чытае ўсе ролі.
У 2001 годзе радыёстанцыя «Радио России» за радыёсерыял «Жыццё насякомых» (30 серыяй) была ўзнагароджана прафесійнай Усерасійскай прэміяй імя А. Папова «За адкрыццё новых форм» у намінацыі «Спецыяльныя праграмы».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія часопіса «Знамя» у намінацыі «За лепшы мастацкі твор пра жыццё і незвычайныя прыгоды дэмакратыі ў Расеі» (1993)
Зноскі
- ↑ «Жизнь насекомых» // «Знамя», 1993, № 4, С. 6—65.
- ↑ Жизнь насекомых. Большой театр Кукол(недаступная спасылка)
- ↑ Йа или жизнь насекомых
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ватутина А. С. Постмодернистский образ насекомого как квинтэссенция «Высокого» и «Низкого»: Д. Пригов, В. Пелевин, Л. Петрушевская // Вестник Нижегородского университета им. Н. И. Лобачевского, 2014, № 2-3.,
- Мартьянова И. А. Басенный «Нравственный кодекс» И. А. Крылова и современная русская литература: интертекстуальные связи // Вестник Череповецкого государственного университета, 2019 № 6 (93).,
- Суханов В. А. Марк Аврелий и философские идеи античности в романе В. Пелевина «жизнь насекомых» // Вестник Томского государственного университета. Филология, 2009, № 58..
- Позднякова И. Ю. Жан де Лафонтен в контексте культурных ассоциаций романа Виктора Пелевина «Жизнь насекомых» // Серия «Symposium», XVII век в диалоге эпох и культур., Выпуск 8 / Материалы научной конференции Санкт-Петербург : Санкт-Петербургское философское общество, 2000. C. 71—73..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жизнь насекомых — тэкст твора на сайце творчасці Віктара Пялевіна
- Рецензия на книгу «Жизнь насекомых».