Жэрмэна Хэйнэ-Вагнэрэ
Жэрмэна Леапольдаўна Хэйнэ-Вагнэрэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 2017 (94 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
Жэ́рмэна Хэ́йнэ-Ва́гнэрэ[3] (лат.: Žermēna Heine-Vāgnere; нар. 23 чэрвеня 1923, Рыга, Латвія) — латышская камерная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), оперная спявачка, педагог. Народны артыст СССР (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі (1957).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1950 годзе скончыла Латвійскую кансерваторыю. У 1950—1975 гадах салістка Латвійскага тэатра оперы і балета.
Актыўна выступала як канцэртная спявачка. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Югаславія, Румынія, Балгарыя, Венгрыя, Ісландыя, Фінляндыя, Польшча, ГДР).
Выкладала ў Латвійскай кансерваторыі. Ганаровы прафесар Латвійскай музычнай акадэміі імя Я. Віталса (2000).
Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 5-га склікання.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дасканалае вакальнае майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драматычным талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А. Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я. Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А. Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Ліда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж. Вердзі), галоўныя партыі ў операх Р. Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фаўста» Г. Берліёза і інш.
Зноскі
- ↑ Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Гейне-Вагнер Жермена Леопольдовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гейнэ-Вагнерэ Жэрмена Леапольдаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Выпускнікі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса
- Сапрана
- Камандоры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты СССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Латвіі
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Латвіі
- Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Латвіі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Акадэмічныя музыканты Латвіі
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Выкладчыкі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса
- Народныя артысты Латвійскай ССР
- Заслужаныя артысты Латвійскай ССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР
- Постаці Латвійскай нацыянальнай оперы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР