Жадунь (правы прыток Беседзі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жадунь
Жадунька ў Касцюковічах
Жадунька ў Касцюковічах
Характарыстыка
Даўжыня 47 км
Басейн 488 км²
Расход вады 2,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунька
 • Каардынаты 53°32′18″ пн. ш. 31°50′33,90″ у. д.HGЯO
Вусце Беседзь
 • Месцазнаходжанне за 1 км на ўсход ад пасёлка Варашылава
 • Вышыня 138,4[1] м
 • Каардынаты 53°15′28,50″ пн. ш. 32°03′01,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Клімавіцкі раён, Касцюковіцкі раён
physical
Жадунь (правы прыток Беседзі)
Жадунь (правы прыток Беседзі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Жадунь, Жадунька — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 47 км. Плошча вадазбору 488 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Жадунь балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.

Той жа корань у рачных і азёрных назвах (збольшага на Верхнім Падняпроўі) *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, *Няжода, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)[2].

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»[3].

Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[4].

Пашыральнікі -un-, -ūn- у літоўскіх гідронімах тыпу Ežerūnà, Vil̃kunis[5].

Вышэй па цячэнні ракі Беседзь, у якую ўцякае Жадунь, ля Хоцімска уцякае яшчэ адна Жадунь. Іх назвы ніяк не дыферэнцыяваныя. Тыпалагічна блізкую сітуацыю можна ўгледзець і ў сярэднім цячэнні Дзвіны, у якую справа і злева, адносна недалёка адна ад адной уцякаюць рэкі Обаль і Абалянка (< Обаль), абедзве назвы ад балцкага *Abalis «Рака (цякучая, плыткая)».

Адносна недалёка ад гэтых дзвюх Жадуняў за расійскай мяжой таксама рэчкі Пражода[6] і Няжодка[7], у назвах якіх той жа корань žod- / žad-. Гэта дробныя рэчкі, на вытоках буйнейшых рэк, адпаведна, Вароніцы (цячэ ў Іпуць) і Устрома (цячэ ў Дняпро). Назву Пражода тыпалагічна можна зблізіць з літоўскім pratekti «пачаць цячы, памалу сачыцца», protekom «бегма (бяжаць)», назву Няжодка (< *Няжода) — з назвамі тыпу Нецеч, Нёўда.

Калі значэнне назвы Жадунь можна перадаць як «Цякучая (рака)», дык назвамі Пражода і *Няжода пазначаліся, наадварот, рэчкі слабацечныя.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунька Клімавіцкага раёна, вусце за 1 км на ўсход ад пасёлка Варашылава Касцюковіцкага раёна. Цячэ па заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Пойма роўная, парослая лугавымі травамі і хмызняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток — 1,8 км на паўднёвы ўсход ад горада Касцюковічы), ніжэй звілістае, пясчанае. Шырыня ракі да вусця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396.
  4. В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 281—282.
  6. Пражода
  7. Няжодка
  8. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 81. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  9. а б Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)