Сачыўкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стрэльненскі сельсавет)
Сачыўкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сачыўкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 425
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сачы́ўкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сачыўкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стрэльненскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Стрэльна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сачэўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стрэльненскага сельсавета было 12 населеных пунктаў[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Верамееўцы, Панцаўцы і Панцэвічы[3]. 28 студзеня 1983 года цэнтр сельсавента вёска Новая Стрэльна аб’яднана з вёскай Старая Стрэльна і перайменавана ў Стрэльна. 6 верасня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сачыўкі, сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  4. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.