Зарэчча (Бярозаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зарэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 319 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208807036
Зарэчча на карце Беларусі ±
Зарэчча (Бярозаўскі сельсавет) (Беларусь)
Зарэчча (Бярозаўскі сельсавет)
Зарэчча (Бярозаўскі сельсавет) (Брэсцкая вобласць)
Зарэчча (Бярозаўскі сельсавет)

Зарэ́чча[1] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 5 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, на аўтадарозе КобрынБярозаБаранавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За 1 км на паўночны ўсход і на захад ад вёскі знаходзяцца 2 стаянкі, выяўленыя ў 1965 і 1968, адносяцца да мезаліту і нёманскай культуры неаліту. Гэта сведчыць об засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці.

У гістарычных дакументах вёска вядома з XIX ст. Паводле перапісу 1897 года ў Бярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1905 годзе існавала дарожная будка. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з пачатку 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы пад назвай Зажэчча. З 1932 года ў Сялецкай гміне. У кастрычніка 1924 года ў ёй створаны Зарэчанскі падрайкам КПЗБ.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 20 воінаў-землякоў. З 1960 года ў складзе Самойлавіцкага сельсавета[2] (14 красавіка 1964 перайменаваны ў Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ферма.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з няшчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая выходзіць да аўтадарогі КобрынБаранавічы, да яе прымыкае ў паўночнай частцы другая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на поўнач, з больш рэдкай забудовай.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]