Круглае (Бярозаўскі раён)
Вёска
Круглае
|
Кру́глае[1] (трансліт.: Kruhlaje, руск.: Круглое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 5,5 км ад Бярозы, за 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 1897 года вёска ў Бярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8 сакавіка 1960 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце[2] (з 14 красавіка 1964 Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ферма.
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Забудова рэдкая, нерэгулярная, вёска арыентавана з поўначы на паўднёвы захад.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 9 двароў, 64 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 12 двароў, 23 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кру́глэ
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх