Падоссе
Вёска
Падоссе
|
Падо́ссе[1] (трансліт.: Padossie, руск.: Подосье) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1843 года вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Сігневічы, які належаў жонцы генерала Блышынскага, з 2 красавіка 1843 года ўласнасць Рамуальда Нейгоф-Лея. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года — вёска ў Равяціцкай воласці. Дзейнічалі хлебазапасны магазін і кузня. Побач з вёскай сядзіба ва ўладанні Маліноўскага і Амельні.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1905 годзе за 3 вярсты ад Падосся знаходзіўся маёнтак. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Углянскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 9 воінаў-землякоў. З 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавеце[2].
У 1970 годзе ў Бярозаўскім сельсавеце, у саўгасе «Прамень», 450 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 104 двары, 533 жыхары, у сядзібе — 2 двары, 10 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 97 двароў, 176 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх