Зборная Расійскай імперыі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Расійская імперыя
руск.: Сборная Российской империи по футболу
Федэрацыя Усерасійскі футбольны саюз
Галоўны трэнер
Найбольшая колькасць гульняў Васіль Жытараў (8)
Найлепшы бамбардзір Васіль Жытараў (4)
Код ФІФА RUS
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Неафіцыйная:
Расійская імперыя Расія 5:4 Багемія Чэхія
(Санкт-Пецярбург, Расія; 16 кастрычніка 1910)
Афіцыйная:
Сцяг Расійскай імперыіСцяг Фінляндыі[1] Фінляндыя 2:1 Расія Расійская імперыя
(Стакгольм, Швецыя; 30 чэрвеня 1912)
Апошняя гульня
Нарвегія Нарвегія 1:1 Расія Расійская імперыя
(Хрысціянія, Нарвегія; 12 ліпеня 1914)
Самая буйная перамога
Неафіцыйная:
Расійская імперыя Расія 3:0 Нарвегія Нарвегія
(Масква, Расія; 7 верасня 1913)
Самае буйное паражэнне
Германія Германія 16:0 Расія Расійская імперыя
(Стакгольм, Швецыя; 1 ліпеня 1912)
Алімпійскія гульні
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 1912)
Найлепшы вынік 8 месца (1912)

Зборная Расійскай імперыі па футболе — нацыянальная футбольная зборная Расійскай імперыі, якая прадстаўляла краіну на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1910 па 1914 гады.

Першую сустрэчу каманда правяла афіцыйна ў 1911 годзе, аднак дзве першыя фактычныя гульні зборнай адбыліся ў 1910 годзе (16 і 23 кастрычніка) супраць зборнай Чэхіі. Тады ж зборная Расійскай імперыі здабыла свае першыя дзве перамогі з лікам 5:4 (2:3) і 1:0 (0:0) адпаведна[2]. Надалей зборная правяла шэраг сустрэч з рознымі нацыянальнымі камандамі, але ў афіцыйных гульнях не здабыла ніводнай перамогі. Некалькі перамог яна здабыла як зборная Масквы (у тым ліку і «сухую» перамогу над Нарвегіяй з лікам 3:0 у 1913 годзе).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. На той момант цяперашні фінскі сцяг выкарыстоўваўся выключна неафіцыйна, афіцыйным ён стаў толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі ў 1918 г.; да 1918 г. Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі як Вялікае Княства Фінляндскае, і ў ёй выкарыстоўваўся расійскі трыкалор.
  2. Сборная России по футболу, 1910 год. Архівавана 29 сакавіка 2013. // rusteam.permian.ru