Зборная Андоры па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Андоры Андора
Fed andorre.svg
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Футбольная федэрацыя Андоры
Галоўны трэнер Кольда
Капітан Ільдэфонс Ліма
Найбольшая колькасць гульняў Ільдэфонс Ліма (111)
Найлепшы бамбардзір Ільдэфонс Ліма (11)
Хатні стадыён Нацыянальны
Код ФІФА AND
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 139 5 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 125 (верасень 2005)
Найніжэйшы 206 (снежань 2011)
Першая гульня
Андора Андора 1:6 Эстонія Эстонія
(Андора-ла-Велья, Андора; 13 лістапада 1996)
Самая буйная перамога
Андора Андора 2:0 Беларусь Беларусь
(Андора-ла-Велья, Андора; 26 красавіка 2000)
Андора Андора 2:0 Албанія Албанія
(Андора-ла-Велья, Андора; 17 красавіка 2002)
Сан-Марына Сан-Марына 0:2 Андора Андора
(Серавале, Сан-Марына; 22 лютага 2017)
Самае буйное паражэнне
Чэхія Чэхія 8:1 Андора Андора
(Ліберац, Чэхія; 4 ліпеня 2005)
Харватыя Харватыя 7:0 Андора Андора
(Заграб, Харватыя; 7 кастрычніка 2006)

Зборная Андоры па футболе (катал.: Selecció de futbol d'Andorra) прадстаўляе Княства Андору ў міжнародных матчах па футболе. Кантралюецца Футбольнай федэрацыяй Андоры. Станам на 15 верасня 2016 года, каманда займае 203 месца ў рэйтынгу ФІФА.

Зборная Андоры ніколі не гуляла ў фінальных стадыях чэмпіянатаў Еўропы і свету. Андора з’яўляецца аўтсайдарам еўрапейскага футбола. У актыве ўсяго 5 перамог над зборнымі Албаніі (2:0), Беларусі (2:0), Македоніі (1:0), Сан-Марына (2:0) і Венгрыі (1:0).

У 2003 годзе найлепшым іграком зборнай за апошнія 50 гадоў быў названы яе шматгадовы галкіпер, а цяпер галоўны трэнер Кольда. Гульні праводзіць на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы краіны Андора-ла-Велья.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Андоры — адна з самых маладых еўрапейскіх зборных. У 1994 годзе была заснавана Федэрацыя футбола Андоры. Пасля яе ўступлення ў УЕФА (1995 год) і ў ФІФА (1996 год) зборная Андоры атрымала магчымасць удзельнічаць у міжнародных матчах. Першым супернікам каманды стала зборная Эстоніі. Гэты матч адбыўся 13 лістапада 1996 года і скончыўся разгромам дэбютантаў з лікам 1:6. Гістарычны першы гол андорцаў забіў Агусці Поль на 61-й хвіліне.

Зборная Андоры з'яўляецца адной са слабых каманд Еўропы. Упершыню яны не прайгралі зборнай Азербайджана (нічыя 0:0 з Азербайджанам 24 чэрвеня 1998), а першая перамога прыйшла ў 24-м матчы 26 красавіка 2000, калі дзякуючы галам Хесуса Лусенда і Жуліа Санчэса са лікам 2:0 была абыграна зборная Беларусі.

Усяго станам на кастрычнік 2017 года зборная Андоры правяла 146 гульняў і атрымала ў іх усяго пяць перамог. Перамога над македонцамі 13 кастрычніка 2004 года стала гістарычнай, бо была здабытая ў афіцыйным матчы (кваліфікацыя да чэмпіянату свету). Адзіны гол у гэтай сустрэчы на ​​рахунку Марка Бернаўса. Паспяховым стаў для Андоры 2017 год: пасля гасцявой перамогі ў таварыскім матчы над Сан-Марына (2:0) Андора ў адборы да чэмпіянату свету 2018 згуляла ўнічыю з Фарэрскімі астравамі (0:0), а потым перемагла Венгрыю (1:0).

Забівае зборная Андоры нячаста. Усяго ў 146 гульнях ў браму сапернікаў забівалі 40 разоў. Таму проста забіты гол для каманды ўжо поспех. Прапускае ж Андора несумерна больш: 393 мяча ў 146 гульнях.

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]