Зуста
Выгляд
Зуста | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 142 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°31′19,40″ пн. ш. 26°31′29,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Спягліца |
• Каардынаты | 54°35′11,60″ пн. ш. 26°40′17,20″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Спягліца → Нарач → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Смаргонскі раён, Вілейскі раён |
Зу́ста[1] — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Вілейскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Спягліца (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 15 км[2]. Плошча вадазбору 142 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Пачынаецца на асушаным тарфяным балоце з возера без назвы за 3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Укропенка, упрадае ў Спягліцу за 2 км на ўсход ад вёскі Навасёлкі. На працягу 12,1 км каналізаваная (выток — 0,2 км на поўнач ад вёскі Лемяшы). Вадазбор на ўсходняй ускраіне Нарачана-Вілейскай нізіны[1].
Зноскі
- ↑ а б ЭПБ 1983.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Зуста // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 380. — 522 с. — 10 000 экз.