Зіновій Іосіфавіч Бабій
| Зіновій Іосіфавіч Бабій | |
|---|---|
| укр.: Зено́вій Бабі́й | |
| Дата нараджэння | 27 студзеня 1935 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 ліпеня 1984 (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | оперны спявак, музычны педагог |
| Пеўчы голас | тэнар[2] |
| Інструменты | вакал |
| Узнагароды | |
Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), акцёр. Народны артыст БССР (1964)[3], пры жыцці яго называлі «Беларускі Арфей» або «Наш Каруза»[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 студзеня 1935 года ў в. Підсадкы Львоўскага павета Львоўскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Вучыўся ў Кіеўскай(1957—1959)[3] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбле песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева і Львова[3]. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[3].
Памёр 27 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[3].
Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фаўст («Фаўст» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска» і «Багема» Д. Пучыні), Каніо («Паяцы» Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя» С. Танеева); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[3].
У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла»)[3].
Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[3], які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.
Гастраляваў у Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Францыі, Канадзе[3].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]23 студзеня 2010 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.
Зноскі
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з Бабий Зиновий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.
- ↑ Адкрытае сэрца Зіновія Бабія
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29.
- Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Львоўскім ваяводстве
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Тэнары
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Памерлі 27 ліпеня
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Оперныя спевакі і спявачкі Украіны
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці