Казловічы (радовішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Казловіцкае радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу — радовішча ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля вёскі Казловічы.

Лінзападобны паклад звязаны з краявымі марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Жвірова-пясчаная парода жаўтавата- і буравата-шэрая з праслоямі і лінзамі розназярністага, палёвашпатава-кварцавага пяску. Разведаныя запасы 32,8 млрд м³, перспектыўныя — 2,9 млрд м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—26,7 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—6,8 м. Жвірова-пясчаны матэрыял прыдатны ў дарожным будаўніцтве, на вытворчасць бетону. Радовішча распрацоўваецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]