Кальвінскі збор (Кухцічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кальвінскі збор, Кухцічы)
Jump to navigation Jump to search
Рэфармацкі храм
Кальвінскі збор
Галоўны фасад
Галоўны фасад
53°26′35″ пн. ш. 27°09′22″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Пасёлак Первамайск
Архітэктурны стыль рэнесанс з элементамі барока і класіцызму
Заснавальнік Мацей Кавячынскі
Будаўніцтва 1560-я1570-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000628шыфр 612Г000628
Стан Занядбаны

Кальвінскі збор — помнік ахітэктуры Рэнесансу XVI ст. у пасёлку Первамайск (былая сядзіба Кухцічы). Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што кальвінскі збор у Кухцічах узведзены ў 15601570-я гг. па фундацыі вядомага кальвініста і паплечніка С. Буднага, тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага[1].

У XVIII ст. храм быў рэканструяваны і набыў барочныя і класіцыстычныя рысы. Гэтак была дабудавана алтарная частка, амаль роўная з уваходнай у плане, але нізейшая.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад
План

Архітэктура храма нагадвае іншы рэфармацкі храм у Смаргоні. Асноўны аб'ём гэтага кампактнага мураванага збудавання, накрытага конусападобным шатровым дахам, мае складаную пры рэалізацыі ў будаўніцтве пры тагачасных метадах дванаццацігранную форму ў плане. Гэтая геаметрычная форма кафалікона сімвалізуе гармонію Сусвету, што з'яўляецца адной з галоўных тэм рэфармацкіх храмаў. Да асноўнага аб'ёма прымыкаюць купалападобныя ўваходная і алтарная частка. Вуглавыя сучляненні асноўнага аб'ёму прарэзаны прамавугольнымі з паўцыркульнымі звяршэннямі аконнымі праёмамі, сцены апсіды - круглымі люкарнамі. Уваходная частка вылучаецца пілястравым порцікам з ляпнымі геральдычнымі выявамі над уваходам і трохвугольным франтонам, па баках фланкіравана дзвюма круглымі вежачакамі, якія некалі вялі на вежу-званіцу. Вежачкі не маюць перавязкі з прытворам - гэта дазваляе сцвяржаць, што яны былі прыбудаваны ў хуткім часе пасля ўзвядзення храма. Усе часткі храма аб'яднаны агульнай цягай карніза.

Падмуркі выкананы ў тэхніцы змяшанай муроўкі з цэглы і валуноў. Сцены ўзведзены ў тэхніцы раўнаслойнай муроўкі з цэглы (27—27,5х13—13,5х6,5—7 см) на вапнава-пясчанай рошчыне, аналагічная цэгла выкарыстана пры будаўніцтве Троіцкага касцёла ў Клецку (сяр. XVI ст.) і Петрапаўлаўскага касцёла ў Новым Свержні (2-я пал. XVI ст.). Вежы ўзведзены ў тэхніцы тычковай муроўкі з цэглы (?х13,5—15х6,5—7 см). Рошчына па складу блізкая да ўжытай у сценах храма.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Алтарная частка
Інтэр'ер. Падшытая столь

Унутраная прастора асноўнага аб'ёма ўяўляе круглую залу, перакрытую самкнутым купалам, які да нашага часу не захаваўся. Сцены раскрапаваны канеліраванымі пілястрамі і завершанымі прафіляванымі карнізамі з сандрыкамі. Уваходны аб'ём перакрыты крыжовым скляпеннем, а алтарная частка — цыліндрычным з распалубкамі. Апошняя раскрыта ў асноўны аб'ём лучковай аркай, як і хоры, размешчаныя на другім паверсе прытвора.

Пад алтаром размяшчаецца пахавальня ўладальнікаў маёнтка.

Падлога першапачаткова была выкладзена ў шахматным парадку тэракотавымі і зялёнымі паліванымі пліткамі (18×18×3 см)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ткачоў М., Калядзінскі Л. Помнікі гісторыі // Чырвоная зорка. — 1978. — № . — 13 сакавіка. — С.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]