Кальміўс
Кальміўс | |
---|---|
укр. Кальміус, руск. Кальмиус | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 209 км |
Басейн | 5 070 км² |
Расход вады | 8,25 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ясынувата і Mineralne[d] |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Якаўліўка ў Ясынувацкім раёне Данецкай вобласці |
• Вышыня | 222,7 м |
• Каардынаты | 48°07′07″ пн. ш. 37°52′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | Азоўскае мора |
• Месцазнаходжанне | Марыупаль |
• Вышыня | 0,4 м |
• Каардынаты | 47°05′10″ пн. ш. 37°34′31″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Азоўскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Данецкая вобласць |
Код у ДВР | 05010501212106300003400 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кальміўс (укр.: Кальміус) — рака ва Украіне, у Данецкай вобласці. Даўжыня ракі 209 км, плошча воднага басейна складае 5070 км². Рака бярэ пачатак на паўднёвым схіле Данецкага кражу і ўпадае ў Азоўскае мора ў Марыупалі. Нахіл ракі складае 0,91 м/км. Сярэдні сцёк вады складае 8,25 м³/с каля мястэчка Сартана. На рацэ дзейнічае 4 вадасховішча. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна Кальміўса пераважна вузкая, глыбокая (да 60 м), разьдзеленая ярамі і бэлькамі, у ніжняй — схілы даліны спадзістыя, шырынёй 2,5 км і больш. Поплава ракі двухбаковая, у месцах звужэння даліны — адсутнічае, шырыня поплавы ад 150 м да 2 км. Рэчышча, акрамя вярхоўя, звілістае, месцамі сустракаюцца парогі; шырыня яго ад 1-1,5 м да 70-80 м (нізоўі). У межах Данецка Кальміўс цячэ ў штучным рэчышчы шырынёй да 7 м. Глыбіня да 1,5-1,7 м.
Жыўленне пераважна дажджавое і крынічнае. Замярзае ў сярэдзіне снежня, ускрываецца пад канец лютага. На рацэ стаяць такія гарады, як Данецк і Марыупаль. На рацэ развіваецца водны турызм, асабліва на парогавых участках.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Найвялікшая крыніца сярод іншых вытокаў Кальміўса
-
Скальны каньён ў сяле Паўлопаль
-
Рака ўтварае падкову
-
Уверх ад каньёна размяшчаецца ГЭС
-
Месца зліцця Кальміўса і Кальчыка
-
Стары жалезны мост
-
Месца зліцця Кальміўса і Кальчыка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слюсарев А. А. Природа Донбаса. Научно-популярные очерки. Донецк, 1983.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальміўс