Інгулец
Jump to navigation
Jump to search
Інгулец, Малы Інгул | |
Вусце | Дняпро |
Даўжыня | 549 км |
Краіна | Украіна |
Інгулец (укр.: Інгулець, таксама вядомая як Малы Інгул) — рака на поўдні Украіны, правы прыток Дняпра.
Хуткасць плыні ракі на плесах нязначная, на перакатах 0,2—0,5 м/с.
Судаходная на працягу 109 км. Выкарыстоўваецца для вадазабеспячэння горада Крывы Рог, арашэння.
Выток ракі знаходзіцца на Прыдняпроўскім узвышшы каля в. Цыбулева на Кіраваградчыне. Ніжэй за в. Тарасаўка Інгулец утварае ліман шырынёй да 1 км і ўпадае ў Дняпро некалькімі рукавамі, праз 40 км ад Херсона.