Уж (прыток Прыпяці)
Выгляд
| Уж | |
|---|---|
| укр. Уж | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 256 км |
| Басейн | 8 080 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Ямільчынскі раён |
| • Каардынаты | 50°37′01″ пн. ш. 28°06′46″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Прыпяць |
| • Каардынаты | 51°15′41″ пн. ш. 30°15′52″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0.47 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Кіеўскае вадасховішча |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Жытомірская вобласць, Кіеўская вобласць |
|
|
|
| Карта басейна ракі Уж | |
|
|
|
Уж (укр.: Уж) — рака ва Украіне на Палессі ў межах Жытомірскай і Кіеўскай абласцей, правы прыток Прыпяці, упадае ў Кіеўскае вадасховішча. Даўжыня ракі Уж складае 256 км (у межах Жытомірскай вобласці — 159 км і ў межах Кіеўскай вобласці — 97 км). Плошча басейна — 8080 км². Шырыня даліны складае ад 1 да 7 км. Шырыня рэчышча — ад 5 да 40 метраў. Нахіл ракі — 0.47 м/км. Жыўленне ракі — пераважна снегавое. Замярзае ў снежні, ускрываецца ў канцы сакавіка. Мінералізацыя вады ў р. Уж у сярэднім складае: вясновае разводдзе — 126 мг/дм³; летне-восеньскі перыяд — 198 мг/дм³; зімовы перыяд — 214 мг/дм³[1].
Зноскі
- ↑ Горев Л. Н., Пелешенко В. И., Хильчевский В. К. Гидрохимия Украины. — К.: Вища школа, 1995. — 307 с. (укр.) ISBN 5-11-004522-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уж (прыток Прыпяці)- Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Редколегія: О. М. Маринич (відп. ред.) та ін. — К.: УРЕ імені М. Бажана, 1989.