Канстанцін Апалонавіч Карацееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Апалонавіч Карацееў
Konstantin Koroteev 1943.jpg
Дата нараджэння 25 лютага 1901(1901-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1953(1953-01-04)[1] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Званне генерал-палкоўнік
Камандаваў 55-ы стралковы корпус (фарміравання 1941 г.)[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Ордэн «Легіён пашаны» ступені генерала
Commons-logo.svg Канстанцін Апалонавіч Карацееў на Вікісховішчы

Канстанцін Апалонавіч Карацееў (руск.: Константин Аполлонович Коротеев; 25 лютага 19014 студзеня 1953) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Шчыглііўка Барадухінскага павета Харкаўскай губерні (зараз у межах горада Багадухіў Багадухіўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны). У час Першай сусветнай вайны, у жніўні 1916 года добраахвотна пайшоў у армію, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце. У снежні 1917 г. быў дэмабілізаваны, вярнуўся на радзіму і працаваў на рудніку. У 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Ваяваў у складзе 5-й Украінскай арміі і 2-га Камуністычнага палка 1-й Камуністычнай дывізіі. У 1919 годзе быў накіраваны ў горад Саратаў, дзе ў ліпені 1920 г. скончыў пяхотна-кулямётныя курсы і прызначаны на пасаду камандзіра узвода 4-га запаснога палка ў Яраслаўлі. У 1924 годзе скончыў паўторныя курсы Заходняга фронту ў Смаленску і праходзіў службу на пасадах памочніка камандзіра і камандзіра роты, камандзіра батальёна. У 1926 годзе скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу «Выстрал» імя Камінтэрна. Са студзеня 1934 г. займаў пасады начальніка штаба, з сакавіка 1935 г. камандзіра 14-а стралковага палка, з чэрвеня 1937 г. начальніка штаба, з лютага 1938 г. камандзіра 27-й стралковай дывізіі 4-га стралковага корпуса (Беларуская асобая ваенная акруга). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. Са студзеня 1940 г. прымаў удзел у Савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., з сакавіка 1940 г. на пасадзе камандзіра 56-га стралковага корпуса. У чэрвені 1940 г. К. А. Карацееву прысвоена званне генерал-маёр. З кастрычніка 1940 г. ён займаў пасаду інспектара пяхоты Ленінградскай ваеннай акругі, а ў сакавіку 1941 г. пераведзены ў Кіеўскую асобую ваенную акругу на пасаду камандзіра 55-га стралковага корпуса.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны корпус пад камандаваннем К. А. Карацеева ўдзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце, у баях на рацэ Днестр у складзе 18-й арміі Паўднёвага фронту. Пасля расфарміравання корпуса К. А. Карацееў прызначаны на пасаду камандуючага 18-й арміяй па тылу, з кастрычніка 1941 г. — камандуючага 12-й арміяй, з сакавіка 1942 г. — памочніка камандуючага войскамі Паўднёвага фронту, са жніўня 1942 г. — камандзіра 11-га гвардзейскага стралковага корпуса (9-я армія, Закаўказскі фронт), з верасня 1942 г. — камандуючага 9-й арміяй, з лютага 1943 г. — 18-й арміяй, з сакавіка 1943 г. — 9-й арміяй. У красавіку 1943 г. К. А. Карацееву прысвоена званне генерал-лейтэнант. З ліпеня 1943 г. і да канца вайны ён займаў пасаду камандуючага 52-й арміяй (складзе рэзерва Стаўкі вярхоўнага Галоўнакамандавання, Варонежскага, Стэпавага, 1-га Украінскага і 2-га Украінскага франтоў). У верасні 1944 г. прысвоена званне генерал-палкоўнік. Удзельнічаў у абароне Каўказа, бітве за Дняпро, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Вісла-Одэрскай, Ніжнесілезскай, Берлінскай і Пражскай і іншых баявых аперацыях.

Пасля вайны К. А. Карацееў заставаўся на пасадзе камандуючага 52-й арміяй. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава і быў прызначаны камандуючым Забайкальскай ваеннай акругай. У сакавіку 1951 г. быў вызвалены ад гэтай пасады па стану здароўя, праходзіў лячэнне і ў лістападзе прызначаны памочнікам камандуючага Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-а склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Коротеев Константин Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Коротеев Константин Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коротеев Константин Аполлонович // Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 362. — 633 с. с ил., 30 л. ил.(руск.) 
  • Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — 408 с. — ISBN 5-86090-113-5.(руск.) 
  • Великая Отечественная война 1941—1945: энциклопедия / М. М. Козлов. Редколлегия: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жилин (зам. гл. ред.), В. И. Канатов (отв. секретарь) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1985.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]