Канстанцін Густававіч Рэнард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Густававіч Рэнард
Дата нараджэння 28 кастрычніка (9 лістапада) 1884
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1961(1961-04-27) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, батанік, селекцыянер
Навуковая сфера аграномія, насенняводства, кветкаводства і батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1944)
Навуковае званне
Альма-матар

Канстанцін Густававіч Рэна́рд[1] (28 кастрычніка 1884 — 27 ліпеня 1961) — вучоны ў галіне селекцыі, насенняводства і кветкаводства, аграном, доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1925).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Чавусы Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1810 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1919—1930 гадах у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай селекцыі і раслінаводства. 24 верасня 1930 г. арыштаваны па абвінавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і 23 ліпеня 1931 г. асуджаны да 3-х гадоў лагераў (рэабілітаваны 18 жніўня 1945 г.)[2]. У 1939—1960 гг. К. Г. Рэнард на пасадзе загадчыка кафедрай генетыкі, селекцыі і фізіялогіі раслін Омскага сельскагаспадарчага інстытута[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

К. Г. Рэнарду належаць навуковыя працы па селекцыі лёну і збожжавых культур, кветкаводстве. З’яўляецца аўтарам сартоў піваварнага ячменю і льну-даўгунцу.

Аўтар больш за 70 навуковых прац[3]. Сярод апублікаванага:

  • О местном Надвисленском ячмене // Тр. Бюро по прикл. бо-танике. 1913. Т. 6. Вып. 1. С. 499—518.[4]
  • Пивоваренный ячмень и его возделывание. — М., Л., 1925.
  • Пшеница. — Смоленск, 1935 (разам з І. Нікуліным)
  • Краткое руководство по аппробации зерновых хлебов: (преимущественно для Белоруссии) : по материалам и работам кафедры селекции Белорусской сельскохозяйственной академии в Горы-Горках / сост.: К. Г. Ренард, Г. Р. Рего. — Минск, 1927.
  • Цветоводство в Омской области: научно-популярная литература / К. Г. Ренард; ред. И. В. Листов. — Омск: Омск. кн. изд-во, 1959. — 112 с.: ил.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]