Карл II Анжуйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Карл II, кароль Неапаля)
Jump to navigation Jump to search
Карл II Анжуйскі
Charles II d'Anjou
Charles II of Naples.jpg
Карл II
Arms of Charles II dAnjou.svg
сцяг
Кароль Неапаля
1285 — 1309
Папярэднік: Карл I Анжуйскі
Пераемнік: Роберт Мудры
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: каля 1254
Смерць: 5 мая 1309
Пахаванне:
Дынастыя: Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька: Карл I Анжуйскі
Маці: Беатрыса Праванская[d]
Жонка: Марыя Венгерская[d]
Дзеці: Карл Мартэл Анжуйскі, Людовік Тулузскі[d], Роберт[d], Філіп I Тарэнцкі[d], Раймонд Берэнгер Анжуйскі[d], Пётр Тэмпеста[d], Іаан[d], Маргарыта[d], Бланка Анжуйская[d], Элеанора Анжуйская[d], Марыя Анжуйская[d] і Беатрыса Анжуйская[d]

Карл II Анжуйскі (1248 — 5 мая 1309) — Кароль Неапаля, сын Карла I Анжуйскага.

У 1284 годзе трапіў у палон да Педра III, караля Арагона. Ні булы адлучэння Марціна IV, ні паход французаў не маглі прымусіць Педра III вызваліць Карла. Толькі ў 1288 годзе Якуб II, які б пасля смерці Педра III успадкаваў Сіцылію, вярнуў Карлу свабоду, вытаргаваў у яго закладнікаў і 30 тыс. марак срэбра. Насуперак абяцанню Карл аднавіў барацьбу супраць Арагона.

Якуб II, прызваны пасля смерці старэйшага брата, Альфонса III, да кіравання Арагонам (1291), перадачай Сіцыліі Карлу (1294) хацеў заключыць мір з Рымам, Анжуйскім домам і Францыяй, але адначасова заклікаў таксама свайго малодшага брата Федэрыга II да кіравання Сіцыліяй.

Барацьба з-за вострава працягвалася да самай смерці Карла.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Марыя Венгерская (12571323), дачка Іштвана (Стэфана) V (1239—1272), караля Венгрыі (1270—1272). Праз яе Анжу-Сіцылійскі дом атрымаў права на прастол Венгрыі пасля спынення дынастыі Арпадаў. Меў 14 дзяцей, з якіх характэрны:

  • Карл Мартэл (08.09.1271 — 12.08.1295) — быў каранаваны ў 1291 г. у якасці караля Венгрыі пасля смерці свайго дзядзькі з матчынай лініі Ласла IV, але фактычна не кіраваў (у Венгрыі каралём быў абраны Андраш III). Сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288 — 16.07.1342) здолеў дамагчыся венгерскай кароны, заснаваўшы Анжуйскую дынастыю, якая валадарыла ў Венгрыі да 1395 г.
  • Людовік (09.02.1275 — 19.08.1297) адмовіўся ад дынастычных правоў дзеля служэння Царкве, скончыў жыццё біскупам Тулузы. Кананізаваны.
  • Роберт (1277 + 16/19.01.1343), кароль Неапалю з 1309 г.
  • Філіп (10.11.1278 — 26.12.1332), прынц Таранта. Па другой жонцы князь Ахаі і тытулярны імператар Лацінскай Канстанцінопальскай імперыі. Адзін з яго сыноў Людовік Таранцкі (1308 — 25.05.1362) — другі муж і суправіцель Джаваны I.
  • Іаан (1294 — 05.04.1336), герцаг Дураца. Заснаваная ім лінія Анжуйскай дынастыі (лінія Дураца) кіравала Неапалем у 1382—1435 гг. у асобе Карла III Малога, Уладзіслава і Джаваны II.
  • Маргарыта (1273 — 31.12.1299) — першая жонка Карла Валуа, прынесла яму ў пасаг Анжу і Мэн, маці Філіпа VI, першага караля Францыі з дынастыі Валуа.
  • Бланка (1280 — 14.10.1310) — жонка Хаймэ II (1267—1327), караля Арагона (1291—1327) і Сіцыліі (1285—1295)
  • Элеанора (1289 — 09.08.1341) — жонка Федэрыга II (1272—1336), караля Сіцыліі з 1295 г, заснавальніка Сіцылійскай лініі Арагонскага дому
  • Марыя (1290—1347) — жонка Санча I (1276—1324), караля Маёркі