Перайсці да зместу

Кася Камоцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кася Камоцкая
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1963(1963-06-22) (61 год)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Муж Алесь Камоцкі і Віктар Корзун[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка, гісторык, журналістка, вырабнік, спявачка
Гады актыўнасці 1988 — цяперашні час
Інструменты гітара
Жанры Рок,
Бардаўская песня
Калектыў Новае Неба
Супрацоўніцтва Новае Неба
Лэйблы Каўчэг
БМАgroup
Грамадская дзейнасць
Член у

Кася Камоцкая (нар. 22 чэрвеня 1963, Мінск) — беларускі музыкант, бард.

Нарадзілася ў Мінску 22 чэрвеня 1963 года. Бацькі — Ада Яўгенаўна і Альфрэд Васільевіч. Дзявочае прозвішча — Чалей. Вучылася ў мінскай школе № 24 (з ухілам на нямецкую мову). Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1985), аспірантуру (спецыялізацыя навуковы камунізм, 1988). Пасля заканчэння вучобы размеркавалася ў сацыялагічную лабараторыю пры БДУ, аднак працавала тут нядоўгі час. Пасля звальнення з лабараторыі працавала ў часопісе «Спадчына», дзе займалася перакладамі з польскай на беларускую мову. Аўтар і вядоўца музычнай праграмы «ПраРок» на 8 канале (1994—1995). У другой палове 90-х займалася журналістыкай, працавала на радыё «101,2» (1995—1996) і «Радыё Рацыя».

У 2000-х Кася Камоцкая занялася дакументальным кіно. Першы фільм убачыў свет у 2004 годзе, ён быў прысвечаны жыццю Васіля Быкава. Звычайна займае пасаду прадзюсара, зрэдку сцэнарыста. Па стане на 2014 год зняла сем карцін.

Былая жонка беларускага паэта і музыканта Алеся Камоцкага (разыйшліся ў 1991 годзе, аднак афіцыйна стасункі не скасавалі да 2000), ад шлюбу нарадзілася дачка Кася. Другім мужам (2000) стаў рэжысёр дакументальнага кіно Віктар Корзун[1].

Музычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца музыкай пад канец 1980-х гадоў, выконваючы бардаўскія песні разам з мужам Алесем Камоцкім. Неўзабаве Кася Камоцкая стала спяваць адна. Для запісу на радыё ў 1991 да Касі далучыліся іншыя музыкі. Так нарадзіўся гурт Новае Неба, які першапачаткова меў акустычны склад (дзве гітары, віяланчэль і скрыпка)[2]. Пазней запісваліся электрычныя альбомы калектыва, адбываліся шматлікія канцэрты. Пад назвай Новае Неба выдадзена 6 альбомаў, і яшчэ два ўбачылі свет у XXI стагоддзі. Электрычны склад калектыва праіснаваў да канца 90-х, у пачатку 2000-х час ад часу збіраўся акустычны склад.

Кася Камоцкая выпускала шмат сольных песень, а таксама ўдзельнічала ў запісе шэрагу музычных зборнікаў. Самым вядомым падобным праектам стаў «Народны альбом» (1997).

У рэпертуары песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў (Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Анатоля Сыса, Міхала Анемпадыстава і іншых)[3].

  • Дзеці чорнага гораду (МС, 1991)
  • Сон у трамваі (МС, 1994)
  • Go Home! (МС, 1995)
  • Мая краіна (МС, 1996)
  • Лепшае (CD, 1999)
  • Цэпеліны (CD, 1999)

Кася Камоцкая & Новае Неба

[правіць | правіць зыходнік]
  • Акустыка (live-акустыка, 2005)[4]
  • Лепшае (зборнік, 2006)

Удзел у зборніках

[правіць | правіць зыходнік]

«Рок-карона» у намінацыі «Рок-князёўна» на цырымоніях 1994 і 1995 гадоў. У 1996 годзе адмовілася ад чарговага ўручэння гэтай узнагароды.[1] «Лепшы аўтар тэкстаў года» на «Рок-каранацыі-96». Спецыяльны прыз ад газеты «Наша Ніва» на Рок-каранацыі '98 за «За адмысловы паэтычны густ»[5].

Зноскі

  1. а б Тамковіч, Аляксандр. Рок-князёўна Кася Камоцкая . Новы Час (30 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2020. Праверана 29 жніўня 2020.
  2. Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Новае Неба
  3. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 302—304.
  5. "V/A :: Рок-каранацыя-98". Музыкальная газета(руск.) (18). 1999. Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-08-29.