Кашч
Выгляд

Кашч, або Кашчэй Бессмяротны — вобраз чарадзейных усходне-славянскіх казак; злы і хітры чараўнік, які выкрадае нявесту героя. Здабыўшы яйцо, у якім схавана смерць Кашча, герой перамагае яго і вяртаецца дамоў са сваёй нарачонай (надрукавана 15 беларускіх варыянтаў). Вядомы таксама казкі пра смерць Кашча ад чароўнага каня. Абедзве версіі кантамінуюцца з сюжэтамі пра ўдзячных жывёл, пошукі зніклай ці украдзенай жонкі і інш. Вобраз Кашча трапляецца таксама ў замовах і былінах. Паводле меркаванняў акадэміка Б. А. Рыбакова, Кашч у старажытна-ўсходніх славян увасабляў качэўнікаў, якія рабілі набегі на іх землі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кашч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кашч