Начніцы (міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Начніца - у беларускай міфалогіі дух, у які ператварылася пасля смерці жанчына, што ніколі не мела дзячей праз шальмоўства ці праклятая людзьмі. Таксама персаніфікацыя дзіцячай аднаіменнай хваробы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Залязаючы ў калыску ці пад калыску, начніца не дае дзецям спаць, пужае, дакучае, з-за чаго дзіця плача ўсю ноч. Начніца поіць дзіця атрутай са сваіх грудзей, і дзіця хварэе і нярэдка памірае. Дзеля аховы на ўсіх вокнах расстаўляліся абярэгі - лялькі з анучы, якім казалі: "Глядзеце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!". Тады начніцы не сунуцца ў хату. На Лоеўшчыне сцвярджаді, что, каб абараніць дзіця ад начніц, трэба спяваць. Казалі, што начніцу ноччу лазяць па дрэвах, знаходзяць птушыныя гнёзды, выпіваюць яйкі і ядуць птушанят.

З'яўляліся начніцы вечарам, пасля заходу сонца, і ладзілі ігрышчы на дзікіх лясых азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Выглядалі як прыгожыя голыя дзяўчыны з доўгімі калматывамі валасамі. У час іх "шабашу" над возерам сцяліўся густы туман. А з надыходам раніцы начніцы хаваліся ў вадзе.

Аналіз[правіць | правіць зыходнік]

На Случчыне лічылі, што час найбольшага разгула начніц - лета, перыяд найбольшага росквіту расліннасці. Гэта родніць начніц са старажытным культурам урадлівасці і - адпаведна, - з русалкамі. Як і апошнія, у старажытны час яны маглі быць звязаны з культам язычніцкай багіні ўрадлівасці, а ў хрысціянскую эпоху "дэградыравалі" да звычайнай нячыстай сілы. Паводле В.У. Іванава і У.М. Тапарова, маглі быць звязаны з адной з версій так званага "асноўнага міфа" індаеўрапейцаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.