927-ы цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання беспілотных авіяцыйных комплексаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
927-ы цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання беспілотных авіяцыйных комплексаў
927 baza.jpg
Нарукаўны знак папярэдніка — 927-й базы
Гады існавання

з 1942 г.

Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Падпарадкаванне

Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Уваходзіць у

Ваенна-паветраныя сілы і войскі ППА Рэспублікі Беларусь

Тып

воінская часць

Дыслакацыя

Бяроза

Знакі адрознення

Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага

927-ы Кёнігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання беспілотных авіяцыйных комплексаў ВПС і войскаў СПА — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Бяроза.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1942 года на базе Рустаўскай ваеннай школы лётчыкаў быў сфарміраваны 927-ты знішчальны авіяцыйны полк.

Баявыя дзеянні полк пачаў 19 ліпеня 1942 года, дзейнічаючы ў складзе ВПС 46-й арміі Закаўказскага фронту. Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны лётчыкамі палка была здзейснена 3328 баявых вылетаў, праведзена 107 групавых паветраных баёў, у якіх збіта 113 самалётаў праціўніка.

За ўзорнае выкананне заданняў камандавання пры авалоданні гарадамі Вордміт і Мельзак 927-ы зап быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. За актыўныя баявыя дзеянні па прарыву моцна умацаванай абароны нямецкіх войскаў на паўднёвы захад ад Кенігсберга і ўзяцце горада палку была аб'яўлена падзяка Вярхоўнага галоўнакамандуючага і прысвоена найменне «Кёнігсбергскі».

У ліпені 1945 года з аэрадрома Гутэнфельд (Усходняя Прусія) полк быў перабазіраваны на аэрадром Крычевіцы ў Ленінградскай ваеннай акрузе. З лютага па лістапад 1952 года ён знаходзіўся ў Венгрыі. У тым жа годзе полк перабазаваўся на аэрадром Дойч-Ваграм у Аўстрыі.

Пасля заключэння мірнай дамовы з Аўстрыяй полк, згодна з Дырэктывай Генеральнага штаба ад 9 жніўня 1955 года і Галоўнага штаба ВПС ад 19 жніўня 1955 года, са складу 59-й Паветранай Арміі Цэнтральнай групы войскаў з 24 жніўня па 1 верасня 1955 года двума эшалонамі — лётным і наземным — перабазіраваўся на аэрадром Асаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці і ўвайшоў у склад 26-й Паветранай арміі Беларускай ваеннай акругі.

З лістапада 1993 года — пасля аб'яднання 927-га зап і падраздзяленняў забеспячэння — часць стала называцца «927-я Кёнігсбергская, Чырванасцяжная, ордэна Аляксандра Неўскага знішчальная авіяцыйная база».

24 жніўня 2010 года 927-я знішчальная авіяцыйная Кёнігсбергская Чырванасцяжная ордэна Аляксандра Неўскага база была перафарміравана ў 927-ы Кёнігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання беспілотных авіяцыйных комплексаў. Цэнтр прызначаны для падрыхтоўкі і баявога прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў у інтарэсах Узброеных Сіл, правядзення даследаванняў у галіне тактыкі баявога прымянення БАК, навучання спецыялістаў па ўжыванню і эксплуатацыі БАК.

На ўзбраенні цэнтра стаяць БАК — «Іркут-3» і «Іркут-10».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]